be

Каралеўства Беларусь

Посткаляніяльная культура

Абвясьціўшы незалежнасьць у 1991 годзе, Беларусь, гаротная зямля, барукаецца паміж рэцыдывамі саўка, расейскім імпэрыялізмам і ўласнай свабодай. Яе культура, ці ня самая афіцыёзная і канфармісцкая за савецкім часам сярод усіх суседніх культураў, паступова зьнікае разам з сваімі носьбітамі. А тое, што прыходзіць на зьмепу, - вырастае з рапейшых, дасавецкіх традыцыяў і з досьведу іншых культураў сьвету. Мы называем яе "посткаляніяпьнай культурай". Яе адрозныя рысы - нонканфармізм, актыўныя пошукі індывідуальнага стылю, міжжанравасьць. Гэта новая беларуская культура, якая вырастае насуперак папярэднікам, якія, у сваю чаргу, вырасьлі насуперак нацыянальнай традыцыі. Новая культура, прадстаўнікі якой рэпрэзэнтаваныя ў гэтым каталёгу, не пазьбягае палітыкі на гаротнай зямлі і стварае ёй сваю культурную альтэрнатыву - "Каралеўства Беларусь".

  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1997
  • Рэдактар: Арэшка Вацлаў
  • Выдавецтва/ друкарня: Наша Ніва
  • Катэгорыя: Культура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4655, EEDC — 1257
  • Дадатковая даведка: Акцыя «Каралеўства Беларусь» прафінансаваная Фундацыяй Стэфана Баторыя (Варшава), Інстытутам Адкрытага Грамадзтва (Будапэшт) і Беларускім Фондам Сораса (Менск). У траўні 1997 году ў выніку перасьледаў з боку дзяржавы Беларускі Фонд Сораса мусіў быў прыпыніць сваю дзейнасьць. 3-за гэтых вонкавых абставінаў Беларускі Фонд Сораса ня змог да канца выканаць свае функцыі па арганізацыі імпрэзы.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org