Супрун Васіль, Жыць для Беларусі

Жыць для Беларусі

Супрун Васіль

Кніга паэзіі беларускага нацыяналіста-падпольшчыка, вязьня сталінскіх канцлягероў Васіля Супруна спрабуе данесьці да чытача ўвесь спэктар пачуцьцяў, зьвязаны з страшнымі гадамі камуністычнага панаваньня. Грамадзянская пазыцыя, абраная аўтарам яшчэ тады, не дазваляе яму заставацца абыякавым і да сёньняшніх ключавых праблемаў краіны: пісьменьніка непакоіць стан роднае мовы, усё больш выразныя праявы нацыянальнага нігілізму, нягода, выклі... Болей »


Юрэвіч Лявон, Жыцьцё пад агнём

Жыцьцё пад агнём

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі

Юрэвіч Лявон

Кніга пра аднаго з найбольш выбітных беларускіх вайскоўцаў Барыса Рагулю раскрывае цікавыя і вызначальныя моманты з жыцьця кіраўніка Наваградзкага Эскадрону часоў Другой Сусьветнай вайны. Але гэта кніга ня толькі пра Барыса Рагулю, але і пра час у які ён жыў і змагаўся. Аўтар выданьня, дасьледчык беларускай эмігарцыі Лявон Юрэвіч спрабуе паказаць без ўпрыгожваньня увесь трагізм лёсу чалавека ў тых умовах у якіх ён апынуўся. Нямецкі пал... Болей »


З гісторыяй на

З гісторыяй на "Вы"

Публіцыстычныя артыкулы

"Белыя плямы" мінулага, узаемадачыненні літаратараў і прафесійных гісторыкаў, нацыянальная сімволіка і іншыя праблемы вяртання беларусам іх гістарычнай памяці - такое кола тэмаў публіцыстычных артыкулаў, якія склалі гэтую кнігу. Сярод яе аўтараў вядомыя пісьменнікі і гісторыкі - Васіль Быкаў, Анатоль Грыцкевіч, Адам Мальдзіс, Кастусь Тарасаў, Міхась Ткачоў і іншыя. Болей »


З глыбі вякоў. Наш край.

З глыбі вякоў. Наш край.

Гісторыка-культуралагічны зборнік

Зараз, калі наша грамадства знаходзіцца на бадай што самым адказным адрэзку свайго тысячагадовага гістарычнага шляху, калі Рэспубліка Беларусь аб'явіла аб сваёй незалежнасці, калі адроджаны нашы старажытныя гістарычныя сімвалы, паўстае неабходнасць усю стваральную працу беларускай інтэлігенцыі скіраваць на асветніцкую дзейнасць, на вывучэнйе сваіх гістарычных і культурных каранёў, каб як мага хутчэй заняць сваё пачэснае месца ў еўрапейс... Болей »


Казлоў Леў, З дазволу караля і вялікага князя

З дазволу караля і вялікага князя

Казлоў Леў

Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі на самой справе, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла другое выданне беларускіх гістарычных анекдотаў. Шырокаму колу чытачоў. Болей »


Сысоў Уладзімір, З крыніц спрадвечных

З крыніц спрадвечных

Сысоў Уладзімір

На прыкладзе найбольш вядомых і распаўсюджаных у нашым краі рытуалаў, навер'яў, заклінанняў, замоў, зычэнняў і іншых абрадавых кампанентаў разглядаецца каляндарная і сямейная абраднасць беларусаў. Высвятляюцца генетычныя вытокі рытуалаў і семантыка абрадавай сімволікі. Кожны нарыс дапаўняецца прыказкамі і прымаўкамі пра канкрэтнае свята, абрадавымі песнямі, якія запісаны аўтарам у розных рэгіёнах Беларусі. Адрасуецца як навукова-папуляр... Болей »


Мальдзіс Адам, З літаратуразнаўчых вандраванняў

З літаратуразнаўчых вандраванняў

Нарысы, эсэ, дзённікі

Мальдзіс Адам

Асноўную частку кнігі беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук складае "Англійскі дзённік", у якім аўтар падрабязна расказвае пра свае пошукі і знаходкі матэрыялаў па гісторыі беларускай літаратуры ў часе камандзіроўкі ў Лондан о Оксфард. Літаратуразнаўчы матэрыял падаецца ў непасрэднай сувязі з асабістымі назіраннямі з жыцця сучаснай Англіі. Акрамя таго, у кнізе змешчаныя матэрыялы "літаратуразнаўчыя" вандраванні ў По... Болей »


Лепешаў Іван, З народнай фразеалогіі

З народнай фразеалогіі

Дыферэнцыяльны слоўнік

Лепешаў Іван

У слоўніку даецца семантычная, граматычная, стылістычная, а часам і этымалагічная характарыстыка каля 700 народна-дыялектных фразеалагізмаў, якія не апісваліся ў беларускіх лексікаграфічных ці фразеаграфічных даведніках як літаратурнай, так і дыялектнай мовы. Разлічаны на студэнтаў-філолагаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ і навуковых работнікаў, пісьменнікаў і журналістаў, усіх, хто цікавіцца беларускай мовай. Болей »


Семяновіч Антон, З пражытага і перажытага

З пражытага і перажытага

Семяновіч Антон

Мемуары вядомага беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук Антона Семяновіча (нар. у 1917 г.) — яскравае сведчанне пра час, у якім давялося жыць і працаваць аўтару, жывы ўспамін пра вядомых дзеячоў беларускай літаратуры і культуры, з якімі звёў яго лёс на жыццёвым шляху. Болей »


Туміловіч Васіль, З фальклорных крыніц Кажан-Гарадка

З фальклорных крыніц Кажан-Гарадка

Туміловіч Васіль

Складальніку гэтага зборніка пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў вясковай палескай сям'і, дэе бацькі стараліся выхаваць у дзяцей павагу, любоў і цікавасць да мінуўшчыны свайго народа, яго традыцый, вераванняў, песняў, легенд і паданняў. Сабраны фальклор тэматычна размешчаны ў дзевяці раздзелах. Жанравы змест многіх з раздзелаў можна лічыць, параўнальна, умоўным. Так, змешчаная ў раздзеле I зімовая песня "Мароз, мароз" адначасова можа быць... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233]   Наступная   Апошняя