be

Каталёг EEDC

Шляхам гадоў

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

Сярод матэрыялаў новага гісторыка-літаратурнага зборніка – успаміны беларускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў аб дні абвяшчэння БССР, старонкі публіцыстычнай спадчыны Б.Тарашкевіча; у раздзеле «Эпісталярная спадчына» - лісты Янкі купалы, Ул.Караткевіча, Ф.Багушэвіча; унікальныя матэрыялы са збораў... Болей »

Шляхам гадоў

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

У чацвёртым выпуску гістарычна-літаратурнага зборніка чытач пазнаёміцца з пісьмамі У.Жылкі і нямецкага славіста Р.Абхіта да вядомага грамадска-культурнага дзеяча А.Луцкевіча, пагартае старонкі „Мемуараў” Я.-Х.Паска, заглыбіцца ў творчую спадчыну Кірыла Тураўскага. Вялікую цікавасць выклічуць дзённікі... Болей »

Шляхі наканаванага бязмежжа
pdf

Шляхі наканаванага бязмежжа

Вершы
Пракаповіч Ігар

Паэтычны голас Ігара Пракаповіча, можа, не такі ўжо гучны, але гэта свой, непаўторны голас. Сведчанне таму - гэта кніга. Яна найперш заклікае чытач не толькі любіць родную зямлю, але і імкнуцца душою ў Божы храм, як самую найвялікшую нашу надзею...... Болей »

Штабкавы тамтам
pdf

Штабкавы тамтам

Тэксты
Вішнёў Зміцер

Чытаючы гэтую кнігу, міжволі ўяўляеш сябе то пасярод шумнага карнавалу, то ў непралазных джунглях, то ў нябесах на дэльтаплане, то на крызе ў акіяне, то ў палаце вар'ятні, то на сэрцазаміральнай вышыні перад краянем бездані, дзе абрываюцца ўсе сюжэты, думкі, сказы, словы... Між іншым, кнігу Зміцера Вішнёва... Болей »

Што прывяло Армію Краёву на Беларусь

Што прывяло Армію Краёву на Беларусь


Весялкоўскі Юры

Амаль 50 гадоў дзейнасьць Арміі Краёвай на Заходняй Беларусі, у час апошняй вайны і па вайне, заставалася белай плямай. Аб ёй мала хто з маладога пакаленьня беларусаў чуў, бо палітыка савецкага ўраду была такая, каб не выклікаць горкіх успамінаў і гэтым не парушыць добрасуседзкія адносіны з Польшчай.... Болей »

Што такое дэмакратыя?

Што такое дэмакратыя?


Мы жывем у такі час, калі па ўсім зямным шары рэхам аддаецца покліч свабоды і дэмакратыі. Усходняя Еўропа адхіліла таталітарныя формы кіравання, якія праіснавалі амаль палову стагоддзя, а рэспублікі былога Савецкага Саюза вядуць барацьбу за тое, каб замяніць камуністычны рэжым з амаль 75-гадовай гісторыяй... Болей »

Што такое правы чалавека

Што такое правы чалавека


Інтэрвію журналіста Беларускае службы Польскага радыё Аляксандра Навіцкага з прэзыдэнтам Хэльсінскае фундацыі правоў чалавека Маркам Навіцкім.... Болей »

Што такое рыначная эканоміка?

Што такое рыначная эканоміка?


На працягу ўсёй гісторыі кожнае грамадства павінна было вырашаць асноўную эканамічную пра-блему: што і для каго вырабляць у свеце лімітаваных рэсурсаў. У XX стагоддзі дзве эканамічныя сістэмы, якія спаборнічаюць, ў шырокім сэнсе прапанавалі два вельмі розныя шляхі: камандная эканоміка, якая кіруецца... Болей »

Што трэба ведаць кажнаму беларусу

Што трэба ведаць кажнаму беларусу

Зборнік артыкулаў розных аўтараў: М. Міцкевіча, Я. Лёсіка, В. Ластоўскага, М. Багдановіча, Пётры з Арленят і інш.

Хто мы такія? Ліст да простых людзей. — Хто вы такія? Што вы за народ? Так пытаюцца у нас, простых людзей. Але мы і самі ні ведаем. Вакол усе кажуць: я — паляк, я — літвін, я — жыд. А мы нават імя свайго народа забыліся. Вось і адмаўляем: я — праваслаўны, я — каталік. Але-ж гэта названне нашай веры... Болей »

Што трэба ведаць кажнаму беларусу
pdf

Што трэба ведаць кажнаму беларусу


Ластоўскі Вацлаў

Пра сябе і свой народ. Кажны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя. ён ад малых дзён павінен умець ужо адказаць на самыя простыя асноўныя пытанні, як прыкладам: — Хто мы? — Мы беларусы. — Хто гэта беларусы?... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org