![]() |
![]() |
Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук вядомы геолаг, географ, эканаміст. У аднатомнік увайшлі публіцыстычныя, навуковыя артыкулы, успаміны пра Максіма Гарэцкага і другіх слынных дзеячоў культуры і навукі, а таксама лісты і складзены братамі Гарэцкімі «Маскоўска-беларускі слоўнік». Творчая спадчына Г. Гарэцкага ўпершыню сабраная пад адной ... Болей »
Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць с... Болей »
Райнэр Марыя Рыльке (1875 – 1926), аўстрыйскі паэт і празаік, класік нямецкамоўнае паэзіі, адзін з пачынальнікаў авангардызму ў сусветнай літаратуры. У яго творчасці сінтэзаваліся этычна-філасофскія каштоўнасці многіх эпохаў і народаў. Райнэр Марыя Рыльке (1875 – 1926), аўстрыйскі паэт і празаік, класік нямецкамоўнае паэзіі, адзін з пачынальнікаў авангардызму ў сусветнай літаратуры. У яго творчасці сінтэзаваліся этычна-філасофскія кашто... Болей »
У аднатомнік Генадзя Бураўкіна — яркага паэта з плеяды так званых шаецідзесятнікаў — увайшло ўсё лепшае, створанае ўтрапёным рупліўцам за сорак гадоў творчае працы. Пранікнёныя радкі Генадзя Бураўкіна сталі песнямі, сталі дарадцамі і самотнікам, і закаханым. Генадзь Бураўкін любіць Беларусь, матчыну мову. I любоў гэтая ўзаемная. Болей »
Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі,... Болей »
Вітаўт Тумаш - адзін з шматлікіх эмігрантаў Беларусі, які толькі праз многа гадоў вяртаецца на радзіму. Вяртаецца не толькі фізічна, альбо ў ўспамінах і мемуарах, але таксама і са сваімі працамі. Нястомны гісторык і даследчык, грамадскі актывіст, сапраўдны беларус. Такім быў Вітаўт Тумаш. У выданні "Выбраныя працы" прадстаўлены найбольш цікавыя і значныя даследаванні гісторыка. Сярод іх варта вылучыць даследаванне культурных працэсаў, в... Болей »
У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню. Болей »
Належаў да каталіцкага шляхецкага (дваранскага) роду Дунін-Марцінкевічаў гербу «Лебедзь». Далёкія продкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, калі верыць друкаваным гербоўнікам, паходзілі з Даніі. Прыдомак шляхецкага прозвішча не пярэчыць такой выснове (польск.: duńczyk — датчанін). Пазней, у паэме «3-над Іслачы, або Лекі на сон», згадваючы сваю асобу ў шэрагу іншых персанажаў твора, ён напіша: «Мой герб такога роду, які налічвае дванаццаць ва... Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934–1996) увайшло ўсё самае значнае з яго літаратурнай спадчыны — раман «Плач перапёлкі» пра першыя дні нямецкай акупацыі ў 1941 годзе, апавяданні, драматычная згадка пра нашу далёкую гісторыю, публіцыстычныя артыкулы пра самыя надзённыя праблемы сучаснасці. Шэсцьдзясят дзявяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Вітка (1911–1996) пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну — вершы, паэмы, апавяданні, эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы, шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Г. К. Андэрсена. У гэтую кнігу ўвайшло ўсё самае значнае з мнагаграннай творчасці пісьменніка. Гэта — шэсцьдзясят шосты том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кн... Болей »