- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раённае фальклорнае свята «СКАЧА ХАТА, КАЛІ СВЯТА», арганізаванае ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці» адбылося у аграгарадку Бычыха 12 студзеня. Атрымаўся сапраўдны святочны цуд скарбонкі народнай творчасці. На свяце сустрэліся аматары старажытных традыцый танцавальнай, песеннай, музычнай спадчыны.І невыпадкова месцам для мерапрыемства абрана Бычыха. Яна здаўна славіцца сваімі славутымі носьбітамі, музыкамі, захавальнікамі каляндарна-абрадавых спеваў і пазаабрадавай лірыкі(Ульянава М.Ф., Сяргеева З.З., Рудзякова М.І.Хадарэнка Н.Н. і інш.) Гарманісты у гэтым мястэчку заўсёды былі у пашане — Іван Іўлеў, Анатоль Рудзякоў, прадаўжальнікі традыцый -Уладзімір Іўлеў, Валерый Філімонаў, зусім юны гарманіст Руслан Стэльмах.