be
pdf

Гасцінец 1 (98) 2010

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Стань Міронам! Пачатак 2009 года на Беларусі адзначыўся патрыятычным учынкам віцебляніна Сяргея Каваленкі. На праваслаўнае Ражство на самай галоўнай 35-мятровай ялінцы Віцебшчыны беларускі патрыёт падняў святы бел-чырвона-белы сцяг. Гэты патрыятычны учынак знайшоў вялікі водгук у сэрцах беларусаў ўсяго свету. Пасля таго, як разгубленае, напужанае віцебскае кіраўніцтва праз пракуратуру за­гадала кінуць Сяргея Каваленку ў СІЗА на два месяцы для “раскруткі” яго на крымінальную справу, Сяргей стаў вядомы усім беларусам. Чалавекам, які зрабіў надзвычайны учынак – падняў да сонца вялікі сімвал Беларусі – нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Сцяг, які акупацыйны рэжым, праз падман наро­да, дзеля асімяляцыі беларусаў замяніў на камуністычна-сталінскі чырвона-зялёны сця­жок. Рада БНР, дэмакратычныя актывісты выказалі адназначную падтрымку патрыёту і патрабавалі неадкладнага яго вызвалення з СІЗА на вул. Гагарына ў Віцебску. Акупацыйнае кіраўніцтва пад ціскам грамадскага абурэння, пад ціскам салідарнасці з Сяргеем усіх свядо­мых беларусаў, пужаючыся масавых акцый пратэсту супраць акупацыі Беларусі вымуша­на было вызваліць патрыёта. Каваленка стаў сімвалам нацыянальнага супраціва, стаў Ры­царам Сцяга.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2010-01
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2008-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org