- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ня гледзячы на шматгадовы нацыянальны і сацыяльны ўціск і вялікія крыўды, што прынесьлі нашай Радзіме Маскоўскія ды польскія акупанты, беларускі народ глыбока ў сваім сэрцы захаваў і праз вякі перанёс нязгасную любоў да свае шматпакутнае Бацькаўшчыны, нястрымныя імкненьні да волі, да незалежнасьці. 3-пад саламяных стрэх жывою крыніцаю прабівалася нацыянальная сьведамасьць, якая й парадзіла ў 1917 г. спачатку Нацыянальны Камітэт, потым Раду і нарэшце, Першы Ўсебеларускі Кангрэс. Па ўсёй старонцы шырока разгортваецца творчая, нацыянальна-адраджэнцкая праца: друкуюцца беларускія газэты, часапісы,кніжкі, адчыняюцца беларускія школы,адбываюцца Зьезды розных беларускіх арганізацыяў, утвараюцца беларускія вайсковыя адзьдзелы, а 25 Сакавіка апавяшчаецца векапомны Акт Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.