be
mp3

Жывая чытанка / Святлана Алексіевіч / Апошнія сведкі: кніга недзіцячых расказаў

Алексіевіч Святлана, Будкін Сяргей
Апошнія сведкі: кніга недзіцячых расказаў - фрагмэнт

Святлана Алексіевіч (нар. 31 мая 1948, Іванафранкоўск, Украіна), беларускі празаік-дакументаліст. Нарадзілася ў сям'і ваеннаслужачага. Пасля заканчэння Капаткевіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна (1965) працавала выхавацелькай Асавецкай школы-інтэрната, а затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 працавала ў нараўлянскай раённай газеце «Прыпяцкая праўда». Скончыла аддзяленне журналістыкі БДУ (1972). Накіравана ў бярозаўскую раённую газету «Маяк камунізма». У 1973-1976 працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976-1984 - загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Неман». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). Сябра СП СССР (з 1983). Дэбютавала ў 1975. Піша на рускай і беларускай мовах. У перыядычным друку выступае з нарысамі. Аўтар дакументальных кніг «У войны - не женское лицо» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цинковые мальчики» (часопіс «Дружба народов», 1990). Паводле кнігі «У войны - не женское лицо» напісала п'есу (пастаўлена ў 1985 г. у многіх тэатрах краіны і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакументальных фільмаў (1983, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Сярэбраным голубам» на міжнародным кінафестывалі ў Лейпцыгу), дакументальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт з вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і інш. (усяго пятнаццаць фільмаў). Аўтар п'есы «Марутка» (пастаўлена ў 1988). Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М. Астроўскага (1984), імя К. Федзіна (1985)

:
::
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя
Выдавецкая сэрыя: Жывая чытанка
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-08-26
  • Рэдактар: Будкін Сяргей
  • Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя
  • Катэгорыя: Радыёперадачы
  • Copyright: © 2008 by Беларускае Радыё Рацыя
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org