be
pdf

Каталіцкі Веснік № 2

Газета Віцебскай дыяцэзіі

24 траўня выйшаў другі нумар дыяцэзіяльнай газеты “Каталіцкі веснік”, рэдактарам якой з’яўляецца каталіцкі святар Віктар Місевіч. На старонках газеты можна прачытаць пра апошнія падзеі ў рэлігійным жыцці Віцебскай дыяцэзіі – парафіяльныя святы ў Дзеркаўчыне, Порплішчы, Гняздзілаве, Полацку моладзевыя сустрэчы ў Віцебску і Друі. Карэспандэнтка “Каталіцкага весніка” Кацярына Лаўрыненка піша пра ўрачыстасці беатыфікацыі Яна Паўла ІІ ў Рыме, удзел у якіх прынялі беларускія каталікі. Таксама ў газеце змешчаныя інтэрв’ю з глыбоцкай удзельніцай рэлігійнага руху “Легіён Марыі” Ірынай Губскай, апытанне на тэму стаўлення хрысціяніна да сучаснай моды. Святар Павел Кнурэк прадставіў свае разважанні над Святым Пісаннем, а кс. Віктар Місевіч выказваецца пра законапраект аб рэпрадуктыўных тэхналогіях. Газета цалкам складаецца з арыгінальных матэрыялаў. За кароткі час ксёндз Віктар Місевіч здолеў згуртаваць таленавітых аўтараў, якія ствараюць якасны інфармацыйны прадукт. Многія чытачы спрычыняюцца да выдання газеты сваімі ахвяраваннямі. Грошы на выданне “Каталіцкага весніка” пералічылі васемнаццаць чалавек, у тым ліку чатырнаццаць глыбачанаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дэяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2011-05
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дэяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2011 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org