be
pdf

Echa Polesia 1(29)2011

Kwartalnik Zjednoczenia Społecznego "Związek Polaków na Białorusi"

Трэці год спяваюць дзеці школьнага ўросту ў хоры парафіі Узвіжання Святога Крыжа ў Брэсце пад кіраўніцтвам сястры Марыны Ракоўскай, якая пераняла традыцыю ад сястры Таццяны Касабуцкай з супольнасці кармэлітак ад дзіцятка Езуса. Кожная Святая імша для дзяцей, якая адбываецца ў нядзелю ў 10.30, аздоблена іх чулым спевам. Узровень выканання песень юных артыстаў падрастае разам з імі. На хор збіраюцца ад 20 да 25 удзельнікаў. Самай малодшай з іх Аксане Кандрашук 7 гадоў, а самаму старэйшаму Лахміцкаму Дзімітрыю 26! Прымае чынны ўдзел у спевах і сям’я Гусевых Ігара і Марыі. Наогул, са слоў сястры Марыны, жадаючых спяваць ёсць значна больш, але ўдзел у хоры патрабуе сталых рэпетыцый ў кожную нядзелю, якія пачынаюцца ў 9.00 перад дзіцячай імшой, таму сапраўднымі харыстамі становяцца толькі настойлівыя і арганізаваныя дзеці. Рэпертуар хора – гэта перш за ўсё літургічныя і рэлігійныя песні, шмат песень напісаных моладдзю парафіі. Усе яны знайшлі месца ў парафіяльным спеўніку, выдадзеным у 2009 годзе. Дзіцячы хор парафіі – гэта таксама і супольнасць аднадумцаў, якія любяць разам праводзіць час. Для гэтага ксёндз пробашч Юрый Хіневіч арганізуе для ўдзельнікаў хора летні адпачынак у Дамачава і азнаямляльныя экскурсіі па каталіцкай Беларусі: дзеці, якія спяваюць у хоры, у 2009/10 годзе наведалі санктуарый Маткі Божай Лагішынскай, касцёл п.в. Узвіжання Святога Крыжа ў Янаве Палескім.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Echa Polesia
Выдаўцы і выдавецтвы: Oddział Brzeski ZS "Związek Polaków na Białorusi"
  • Месца выхаду: Brześć
  • Дата выхаду: 2011-02
  • Рэдактар: Jaroszewicz Alina
  • Выдавец: Oddział Brzeski ZS "Związek Polaków na Białorusi"
  • Copyright: © 2010 by Oddział Brzeski ZS "Związek Polaków na Białorusi"
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org