be
pdf

Кніганоша 1

інфармацыйны бюлетэнь

Шаноўныя чытачы! Перад вамі першы нумар літаратурнага бю­летэня “Кніганоша”. Гэта супольны “твор” Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Патрэба ў такім бюлетэні наспела даўно. Вядо­ма, як няпроста своечасова даведацца пра новыя кнігі. Выдавецтваў ды выданняў шмат, але да гэта­га часу няма адзінай крыніцы інфармацыі пра навінкі беларускамоўнага друку. Між тым, у Беларусі выходзіць усё больш і больш беларускамоўнай літаратуры. Патрэ­бу ў стварэнні падобнага “кніжнага” бюлетэня выказвалі і прадстаўнікі розных выдавецтваў, і аўтары, і чытачы. Кожнае з прадстаўленых у бюлетэні выдавецтваў цікавае і ўнікальнае, мае свой кірунак, сваю адметнасць. Адны друкуюць кнігі па філасофіі, другія — мастацкую літаратуру (творы сучасных аўтараў альбо класікаў), трэція папулярызуюць абсалютна невядомую чытачу гісторыю і культуру беларускага замежжа, а іншыя вы­даюць слоўнікі, даведнікі ды кнігі па гісторыі Беларусі. Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне “Бацькаўшчына” даўно і актыўна супрацоўнічаюць з беларускімі аўтарамі і даследчыкамі. Нашы кнігі дру­куюцца ў розных выдавецтвах. Таму было вырашана аб’яднаць намаганні і стварыць вось такі адмысловы бю­летэнь, які адчыніць дзверы ў багаты свет беларускага су­часнага кнігадрукавання, пазнаёміць з навінкамі літаратуры і аблегчыць вам выбар кніг, якія могуць зацікавіць сучасна­га чытача.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-01
  • Рэдактар: Шкала В.
  • Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
  • Copyright: © 2010 by Кніганоша
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Распаўсюджваецца на правах унутранай дакументацыі. Наклад 299 асобнікаў. №1, 12.01.2010.; Адказны за нумар — В. Шкала; Адрас рэдакцыі: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15, 220030, тэл./факс: (+375 17) 200 70 27.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org