be
pdf

Набліжэнне

Бядуля Зьмітрок
Аовесьць

Нарадзіўся Самуіл Плаўнік у беднай габрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец (цяпер Лагойскі раён Менскай вобласьці). Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, пазьней працаваў аканомам у купца-лесапрамыслоўца, любіў музыку — граў на скрыпцы. Маці шыла каптуры для жыхароў мястэчка і навакольля. Дзед Самуіла працаваў рамесьнікам-меднікам, меў уласную бібліятэку. У пісьменьніка была сястра Марыля, браты Мацьвей і Ізраіль. Нягледзячы на беднасьць, бацькі Самуіла клапаціліся, каб сын атрымаў хаця б якую-небудзь адукацыю. Спачатку ён навучаўся ў хэдэры — габрэйскай школе, потым у ешыбоце — габрэйскай духоўнай сэмінарыі. І хаця з-за жыцьцёвых абставінаў не заўсёды будучы пісьменьнік мог навучацца рэгулярна, а ешыбот і ўвогуле самавольна кінуў, не давучыўшыся да канца, ён, дзякуючы ўласнай настойлівасьці, атрымаў дастатковую адукацыю, каб пачаць працаваць хатнім настаўнікам. Ведаў іўрыт, ідыш, нямецкую, беларускую, расейскую і крыху польскую мовы. Пасьля настаўніцтва працаваў пісьмаводам-канторшчыкам у бацькі на лесараспрацоўках.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1935
  • Выдавец: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1935 by Бядуля З.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org