- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вось дык навіна: дырэктар Федэральнай службы бяспекі Расіі Аляксандр Бортнікаў падпісаў адразу тры загады аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны на тэрыторыі Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласцей, якія мяжуюць з Беларуссю. З чым гэта звязана? Некаторыя аналітыкі аргументуюць нечаканае рашэнне расіян тым, што Беларусь устанавіла бязвізавы парадак уезду ў краіну максімум на пяць сутак праз мінскі аэрапорт для многіх замежных грамадзян. Ёсць і больш шырокія разважанні. Маўляў, Крэмль хоча канчаткова загнаць у кут А.Лукашэнку. У той жа час хто-ніхто толькі радуецца катэгарычным дзеянням усходніх суседзяў. Нарэшце з’явіцца нармальная дзяржаўная мяжа з Расіяй. І тады можна будзе ўсталёўваць з ёю цывілізаваныя адносіны па ўсім спектры. Адным словам, няма падстаў для хваляванняў.