be
pdf

Народная Воля 43 (3784) 2013

На пытанні «Народнай Волі» адказвае амбасадар Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Лешак ШАРЭПКА. — Якім чынам Польшчы ўдалося (лепш, чым іншым краінам) пераадолець наступствы эканамічнага крызісу? — Шмат фактараў паўплывала на тое, што мы лепш, чым іншыя краіны, пераадолелі наступствы апошняга крызісу. Значны ўплыў на наш поспех мелі змены, якія адбыліся ў 1989 годзе, і наша членства ў Еўрасаюзе. Як паказвае час, рашэнне, каб адмовіцца ад неэфектыўнага, цэнтралізаванага кіравання эканомікай і перадаць ініцыятыву грамадзянам, было правільным. Большасць прадпрымальнікаў навучылася будаваць фірмы “пад дзяржаўны заказ”. Мы шмат працавалі — як у сельскай гаспадарцы, так і ў прамысловасці. На еўрапейскім рынку з’явіліся новыя польскія брэнды, часта створаныя прыватнымі фірмамі, пабудаваныя польскімі інжынерамі. У Польшчы былі створаны спрыяльныя ўмовы для малога і сярэдняга бізнесу, які адыгрывае важную ролю ў фарміраванні ВУП і знешнім гандлі, стварае новыя рабочыя месцы. Акрамя таго, была створана вельмі салідная, празрыстая фінансавая сістэма, а ў разгар крызісу нашы банкі аказаліся ўстойлівымі на негатыўныя з’явы. На прыкладзе Кіпра бачна, што наша банкаўская сістэма бяспечная, а фінансавыя ўстановы — “здаровыя”. Міжнародны капітал лічыць Польшчу своеасаблівым аазісам спакою. Змянілася і польская вёска, і наша сельская гаспадарка.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-06-04
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2013 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org