be
pdf

Народная Воля 145-146

У суботу ў штаб-кватэры Партыі БНФ адбылася другая сесія з’езда партыі, на якой пасля працяглай дыскусіі дэлегаты прагаласавалі за скасаванне свайго папярэдняга рашэння аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, Партыя БНФ дыстанцыруецца ад гэтых выбараў і заклікае выбаршчыкаў устрымацца ад удзелу ў галасаванні. Аднак варта адзначыць, што не ўсе дэлегаты з’езда адзінадушна прынялі гэтае рашэнне. Тое паказала і галасаванне: 37 дэлегатаў — за зняцце з выбараў; 3 — супраць; 5 — устрымаліся. Пачынаючы дыскусію, старшыня партыі Аляксей Янукевіч заявіў наступнае: “Яшчэ ў студзені 2012 года Партыяй БНФ былі вызначаны ўмовы і фармат удзелу партыі ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання. З’езд ужо тады канстатаваў, што належныя ўмовы правядзення выбараў у першай фазе выбарчай кампаніі не былі створаны. Па-першае, у вязніцах заставаліся зняволеныя на падставе іх палітычнай, грамадскай дзейнасці, шэраг палітыкаў знаходзіліся ў вымушанай эміграцыі альбо былі абмежаваныя ў правах. Па-другое, у выбарчым заканадаўстве адсутнічаюць гарантыі сумленнага, празрыстага і вартага даверу падліку галасоў, роўных умоў вядзення перадвыбарнай барацьбы для ўсіх палітычных суб’ектаў, а таксама не створаны рэальныя перашкоды фальсіфікацыям.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-09-19
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2012 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org