- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З Вільнюса намеснік старшыні партыі “Справядлівы свет” вёз буйную суму грошай — 12 тысяч долараў. Грашовыя сродкі былі патрэбны Ухналёву для набыцця дарагіх лекаў для хворай на анкалогію жонкі. У Літве неабходных лекаў не было, таму палітык вёз іх назад. Разам з грашыма з машыны Ухналёва зніклі два ноўтбукі. Таксама невядомыя забралі ва ўсіх пасажыраў сумкі, барсеткі, мабільныя тэлефоны... Дакументы і ключы ад хаты палітыка нападнікі кінулі ў багажнік машыны... Патэлефанаваць, каб паведаміць пра здарэнне, Валерый Ухналёў не мог. Толькі праз паўгадзіны ўдалося спыніць машыну, уладальнік якой даў свой тэлефон. Ухналёў паведаміў пра напад у міліцыю. На месца прыехалі супрацоўнікі Валожынскага РУУС: “Да міліцыянераў, якія прыехалі па выкліку, у мяне прэтэнзій няма — спрацавалі яны прафесійна: апыталі, знялі адбіткі слядоў пратэктараў машын, на якіх прыехалі невядомыя ў масках... — кажа Ухналёў. — Асабіста для мяне відавочна: напад мае палітычную афарбоўку. Гэта акцыя запалохвання, каб чалавек сядзеў ціха і баяўся. Гэта бандытызм. Бандытызм на дзяржаўным узроўні. Калі машыну спыняе міліцыянер, а на цябе налятаюць людзі ў чорным у масках, такія ж, якія “працуюць” на пратэстных акцыях, я не думаю, што тут можа быць нешта іншае, акрамя дзеяння дзяржаўнага рэпрэсіўнага апарата”.