be
pdf

Наша Ніва 36 (346) 2003

першая беларуская газэта

Берасьцейшына, Гомельшчына ператворацца ў стэпю Зіма ўжо даўно не зіма, а ў траўні штогод прымаразкі. У тэлевізары то паводкі, то лясныя пажары. І ня дзе-небудзь, а ў блізкай і кліматычна ўмеранай Эўропе. Як будзе зьмяняцца клімат у Беларусі? Адказ на гэтае пытаньне даюць акадэмікі НАНБ у дасьледаваньні «Зьмены клімату Беларусі і іх наступствы». Значныя зьмены ў беларускім клімаце заўважныя ўжо цяпер. Ядро зімы перасунулася з студзеня на сьнежань, а ўвесну на два тыдні раней, чым у сярэдзіне мінулага стагодзьдзя, надыходзяць плюсавыя тэмпэратуры. Асабліва моцна ў выніку чалавечай дзейнасьці зьмяніўся клімат вялікіх гарадоў. У Менску, у параўнаньні з прыгарадамі, тэмпэратуры на 2—2,5°С вышэйшыя, больш ападкаў і пахмурных дзён, а сярэдняя працягласьць навальніцы ў два разы меншая, чым у Мар’інай Горцы (паўтары і тры гадзіны адпаведна). Колькасьць ападкаў у Беларусі зьменшылася ў параўнаньні з даваенным часам. Рэгулярна раз на два гады ў Гомельскай вобласьці і раз на два-тры гады ў Берасьцейскай адбываюцца лякальныя засухі. Іх маштабы робяцца ўсё большыя і большыя, часам ахопліваюць усю плошчу краіны. У пэрыяд з 1989 да 2002 толькі пяць гадоў не было моцнае сухаты. Найбольш ураджаю губляе Гомельшчына і поўдзень Магілёўшчыны. На мэліяраваных глебах (а гэта 16,4% беларускай тэрыторыі) пагоршыўся мікраклімат, значна пачасьцелі замаразкі. 300 тыс. га адпрацаваных тарфянікаў дэградавалі за апошнія дваццаць гадоў. На паверхню выйшлі пяскі. Зьмяняецца і расьлінны сьвет Беларусі. Углыб краіны прасоўваюцца стэпавыя і паў

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-10-03
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org