- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, аўтара запамінальных "Запісак Самсона Самасуя" Андрэя Шашалевіча, вядомага ў літаратуры пад псеўданімам Андрэй Мрый. Меркаваная дата народзінаў - 13 верасня. Дакладна вядомая, на жаль, толькі дата смерці - у ссылцы, у лагеры на Поўначы. Андрэй Антонавіч Шашалевіч нарадзіўся ў 1893 годзе ў вёсцы Палуж Краснапольскага раёна ў сям'і валаснога пісара. Пасля заканчэння ў 1914 г. Магілёўскай духоўнай семінарыі вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. У 1916 г. мабілізаваны ў царскую армію. У 1918-1921 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921-1926 гг. выкладаў гісторыю і французскую мову ў Краснапольскай школе ІІ ступені. У 1926-1930 гг. - інспектар Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР, член літаратурнага аб'яднання "Узвышша".