- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" вітае вас на гэтым важным Міжнародным форуме. Для нас асабліва важна, што гэтая падзея ўпершыню адбываецца ў Беларусі, бо беларуская мова - мова тытульнай нацыі нашай краіны - важная складовая частка агульнаславянскай культуры, а гісторыя нашага народа цесна ўпісана ў гісторыю славянскага свету праз жыццё і дзейнасць многіх славутых асобаў - Францішка Скарыны, Тадэвуша Касцюшкі, Адама Міцкевіча, Кастуся Каліноўскага, Вацлава Ластоўскага і шэрагу іншых. Мы жадаем вам поспеху як у працы з'езда, так і ў далейшай навуковай дзейнасці, а таксама звяртаем вашую ўвагу на тое, што стан беларускай мовы сёння, бадай, найгоршы з усіх славянскіх моў. Дастаткова згадаць, што ў раённых цэнтрах краіны ёсць хіба па адной школе, дзе навучанне праводзіцца па-беларуску. Таму заклікаем вас праявіць салідарнасць з абаронцамі беларускай мовы і зрабіць захады для яе захавання і ўсебаковага развіцця. Разам не дапусцім таго, каб адна з старажытных славянскіх моў, родная мова мільёнаў людзей, папоўніла спіс зніклых