- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вячаслаў Рагойша — беларускі філёляг, літаратуразнаўца. Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 году ў в. Ракаў Валожынскага раёну Менскай вобласьці у сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «беларуская мова і літаратура» (1963). Доктар філялягічных навук. Прафэсар. Загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі. Сябра вучонай рады філялягічнага факультэту БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі. Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (з 1996 году). Арганізатар міжнароднай навуковой канфэрэнцыі «Ракаўскія чытаньні» (з 1996 году).