- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Штось з нічога: мастацкая біжутэрыя Дароты Сульжык. — Я і сама не ведаю адкуль такая каляровая, — у голасе Дароты Сульжык адчуваецца здзіўленне і адначасова веданне. Яе свет мастацкай біжутэрыі, лямцаваных (фільцаваных) брошак і шаляў гэта пакуль прыадкрытае акенца, праз якое яна сама глядзіць з недаверам... Напэўна дапамагаюць каментары на інтэрнэт-старонках, дзе паказаны яе лямцаваныя шалікі, брошкі, завушніцы, круглячкі... Пра іх пішуць жанчыны (ды не толькі) у найбольшым зпахапленні: цудэнька! прыгожасць! фантастыка! Але сам здымак гэта далёка не ўсё тое, што ўяўляе сабой у дотыку фільцаваны шалік ці брошка Дароты Сульжык. Хопіць іх дакрануцца, надзець ці прышпіліць да вопраткі, каб адчуць іх каляровую аўру, цяпло, нейкую падымаючую ўверх сілу...