- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Запіскі гэта, вядома, у адным значэнні занатоўкі, а ў іншым лісткі ў царкве за здравіе або ўпакой душы. Але „Запіскі” гэта таксама загалоўкі фотаальбома і выставы, якая сігналізуе яго выданне ў беластоцкай кавярні „Labalbal”. Аўтарам здымкаў з’яўляецца вядомы перш за ўсё як вакаліст рок-групы „0-85” Юры Асеннік. Вернісаж яго прац (13 кастрычніка) адбыўся ў рамках трэцяга літаратурнага фестывалю „Zebrane”, які інаўгуравала дэбата, прысвечаная м.інш. шматкультурнасці ў падляшскай сталіцы пад лозунгам „Беласток як творчы матэрыял”. Суініцыятарам „Zebranego” і выставы Юркі Асенніка ў „Labalbalu”, не проста кавярні, а месцы літаратурных і калялітаратурных сустрэч, быў яго ўласнік Дам’ян Кудзіноўскі. У час вернісажу тлумачыў нам, адкуль задума, каб у рамках гэтай літаратурнай імпрэзы адрэкамендаваць фотавыстаўку: