be
pdf

Ніва 2011/15 (2865)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Фатаграфія гэта толькі простая візуалізацыя таго, што хочацца сказаць. У фатаграфіі заўсёды пачынаю ад пошуку праблемы, толькі тады яе візуалізую, — так гаварыў Андрэй Лянкевіч у час сустрэчы, сарганізаванай у рамках дыскусійнага клуба Згуртавання бацькоў і дзяцей, вывучаючых беларускую мову „АБ-БА”. Адбылася яна не ў пастаянным месцы сустрэч — беластоцкай Пачатковай школе н-р 4, толькі ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа. Тут дзень раней была адкрыта фотавыстава „Паганства, мультымедыя” трыццацігадовага Андрэя Лянкевіча. Фатограф нарадзіўся ў Гродне. Вядзе м.інш. курс прэсавай фатаграфіі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Ад шасці гадоў супрацоўнічае з прэстыжнай „European Press Photo Agency”. Удзельнічаў у больш за пяцьдзесят індывідуальных і калектыўных выставах у Еўропе, Азіі і ЗША. Яго прэсавыя здымкі публікавалі найбольшыя еўрапейскія газеты. Першыя пятніца і субота красавіка на Беласточчыне належалі якраз яму. Спачатку тлумы паявіліся на яго вернісажы ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа. Назаўтра можна было ўдзельнічаць у вернісажы іншай выставы „Беларусы ў Польшчы”, якая прэзентавалася ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове. Тут, падобна як і ў некалькі гадзін пазней у Беластоку, можна было паразмаўляць з аўтарам, а пры нагодзе пазнаёміцца з прыцягальна выдадзеным альбомам „Паганства”, з якога здымкі апынуліся на беластоцкай выставе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-04-10
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org