be
pdf

Ніва 2012/44 (2946)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Нямое кіно ў спалучэнні з жывой музыкай гасцявала тры дні ў Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскім цэнтры мастацтва. Праводзіўся тут першы фільмавы фестываль „Camera!ta”. Яго часткай былі паказы нямых беларускіх фільмаў „Кастусь Каліноўскі” з акампанементам фартэпіяна, за якім сеў мінскі кампазітар Сяргей Пукст і „У агні народжаная” з акампанементам культавага гурту „Рэлікт”, узніклага ў Светлагорску на беларускім Палессі. Абедзве кінапраекцыі былі паказаны ў рамках праекта „Тузін. Немаўля”. У час фестывалю можна было пабачыць славуты, таксама па за межамі Польшчы, мультыплікаваны фільм „Свіцязь” у рэжысуры Каміля Поляка, да якога музыку склала расійская дырыжорка і піяністка Ірына Багдановіч, прысутная на паказе. Яна таксама рэканструявала партытуру музыкі і выкарыстала кантату Сяргея Пракоф’ева да „Аляксандра Неўскага”, пампезнага твора Сяргея Эйзенштэйна. Паказалі таксама першую фільмавую (нямую) версію оперы „Кармен” у рэжысуры Сесіля Дэ Міля з 1915 года, з музыкай да оперы Жоржа Бізэ пад аднайменным загалоўкам. Выканалі яе беластоцкія філармонікі і мецца-сапраністка Падляшскай оперы Іаанна Матулевіч. Былі таксама іншыя музычныя і фільмавыя атракцыёны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2012-10-28
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2012 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org