be
pdf

Ніва 2010/21 (2819)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Спадзяюся, што атрымаем запрашэнне і паедзем таксама ў Канаду, — пажартаваў архіепіскап Іакаў, адкрываючы ў мінулую нядзелю ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку выстаўку „Новая Воля папросту”. Выстаўка на шляху ўжо чарговы раз. Раней паказвалася, зразумела, у Новай Волі, Міхалове, Геранімове, Супраслі ды Універсітэце ў Беластоку. У апошняе месца прыехалі нават маладыя ўдзельнікі праекта, дзеці і моладзь з Новай Волі. Не ўдалося раней, аднак, наладзіць афіцыйнага вернісажу ў Беластоку, які падводзіў бы цэлы праект. А самая лепшая нагода — гэта кніжка, якая з’явілася год таму. Раскрывае яна карты жыцця маленькіх грамадстваў Новай Волі на Беласточчыне ды рэзервацыі іракезаў у Канадзе, дзе праект нарадзіўся. — Калі людзі жывуць у малых, бедных грамадствах, паяўляецца пытанне што для іх абазначае шчасце, — гаварыў запрошаны на вернісаж архіепіскап Іакаў. — Складаецца ўражанне, што яны жывуць у меншым стрэсе, спакайней, пра шмат з’яў не ведаюць і, мабыць, таму падаецца, што яны часам больш шчаслівыя чым жыхары гарадоў. Сёння мы пабачылі як сваё шчасце бачаць наймалодшыя жыхары такіх месцаў. (І. Карпюк, Новая Воля ў Беластоку, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-05-21
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org