be
pdf

Ніва 14 (2551) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Мы, кансерватыўна ўзгадаваныя людзі, з традыцыяналістычным разуменнем свету, зацята трымаемся сваіх прынцыпаў. Гендэрныя праблемы (ці, простымі словамі, разбэшчванне жанчыны і вызваленне яе ад сямейных абавязкаў) хвалююць нас зусім з іншага боку. Адначасна мы аднолькава баімся жаночападобных мужчын і мужападобных жанчын і не хочам быць бясполымі істотамі, бо разуменне полавай роўнасці заходняй дэмакратыяй у некаторых заможных краінах даведзена да крайнасці. Даходзіць да таго, што парламент ці ўрад абіраюць паводле падыходу „фіфці-фіфці” (палова мужчын, палова жанчын). Удумайцеся, фармуюць вышэйшыя дзяржаўныя структуры не паводле разумовых і маральных якасцей, а з-за полавай прыналежнасці! Тут то ўсё ясна. Але, падобна, што нечага ў цяперашнім свеце мы не разумеем. На сённяшняй палітычнай арэне жанчыны пачынаюць іграць усё большую, часам лёсавызначальную, ролю. Найноўшыя падзеі на постсавецкай прасторы гэта пацвярджаюць. Прыкладам уплыў такіх асоб як Ніно Бурджанідзэ ў Грузіі ці Юлія Цімашэнка ва Украіне. Многія з удзельнікаў „аранжавай рэвалюцыі” наўпрост цвердзяць, што першымі на вуліцы ўкраінскай сталіцы выйшлі саракагадовыя хатнія гаспадыні. Не верыць украінцам няма падстаў... (У. Хільмановіч, Фактар жанчыны, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-04-03
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org