be
pdf

Ніва 48 (2272)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Вельмі цікавую канферэнцыю арганізавала ў палове лістапада Кафедра беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Хаця прысвечана яна была культуры Гродзеншчыны, аднак вельмі вялікую групу ўдзельнікаў складалі гісторыкі, якім арганізатары стварылі асобную секцыю. Сярод амаль дваццаці выступаючых толькі трое зачыталі свае рэфераты на рускай мове. Амаль не адчувалася таксама характэрнай для савецкай гістарыяграфіі балбатні аб нічым пры дапамозе лозунгаў, прыдуманых работнікамі партыйнага апарату. Навамовы сучаснай улады ніхто ў навуковым асяроддзі яшчэ не прыстасаваў для патрэб навукі і праўдападобна гэтага ніколі не адбудзецца. Маладыя, у пераважнай большасці, гісторыкі прадстаўлялі затое вынікі сваіх даследаванняў на ўзроўні не сустраканым дагэтуль на канферэнцыях у Польшчы. Відаць, беларускія гісторыкі сядзяць у архівах, чытаюць шмат літаратуры, напісанай суседнімі народамі, чаго нельга сказаць пра супрацоўнікаў гістарычных інстытутаў польскіх універсітэтаў. У Беларусі знаходзіцца інтэлектуальны патэнцыял неабходны для напісання гісторыі краіны на вельмі прыстойным навуковым узроўні. Палітычная сітуацыя пакуль не дазваляе, каб моладзь у школах і студэнты ва універсітэтах вучыліся пра мінуўшчыну свае краіны з падручнікаў, напісаных з беларускага нацыянальнага пункту гледжання. (Беларусы, саветы, палякі...? Я. Мірановіч, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1999-11-28
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org