be
pdf

Ніва 50 (2274)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

17 верасня 1939 года — дата неадназначная. У польскай гістарыяграфіі лічыцца яна пачаткам савецкай акупацыі, а ў савецкай — вызвалення Заходняй Беларусі і Украіны з-пад польскага панавання. Апошнія гады прынеслі рэзкую пераацэнку фактаў навейшай гісторыі. І хаця гістарычная навука ў Беларусі не вольная яшчэ ад савецкай ідэалагічнай спадчыны, аднак станоўчыя зрухі ў напрамку яе дэідэалагізацыі і аб’ектывізацыі адбываюцца. Можна было ў гэтым пераканацца падчас навуковай канферэнцыі „Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў 1939-1941 гадах”, арганізаванай 26-27 лістапада г.г. Беларускім гістарычным таварыствам і Кафедрай беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку, у якой удзельнічалі гісторыкі з Польшчы і Беларусі. Змешчаны ў 21 дакладзе фактаграфічны матэрыял і зробленыя на яго падставе высновы кідаюць новае святло на аналізуемы перыяд. Ужо першы даклад, з якім выступіў Рыгор Лазько з Гомеля („Паход Чырвонай Арміі на Захад: погляд з Усходу”), прыцягнуў маю ўвагу адсутнасцю савецкай рыторыкі. Паводле дакладчыка, сустрэча беларусаў з усходу з суайчыннікамі з захаду ў верасні 1939 г. была сустрэчай двух светаў, двух ладаў жыцця, і прынесла расчараванне абодвум бакам. Грамадзяне БССР думалі, што ў Заходняй Беларусі людзі жывуць горш за іх. (Несавецкі погляд на беларускую гісторыю, В. Луба, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1999-12-12
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org