be
mp3

Ніткі

Беланогая Тацьцяна

Тацяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі – асноўныя тэмы творчасці. Альбом “Ніткі” Тацяна запісала ў 2010 годзе. Канцэпцыя альбому “Ніткі” – паказаць нябачыя повязі паміж людзьмі ў межах сям’і, краіны, сусвету. На дыску аматары бардаўскай песні пазнаёмяцца з балладнымі песнямі Тацяны. Менавіта так можна ахарактэрызаваць новыя песні беларускай бард-спявачкі. На дыску змяшчаюцца пераклады тэкстаў песень на польскую і ангельскую мовы, кліп Настассі Маркавай “Да цябе” (2010). Таму калі ў Вас ёсць сябры з замежжа, дыск “Ніткі” будзе ім сапраўдным падарункам. “Альбом атрымаўся баладным. Я ўдзячная за дапамогу ў перакладзе тэкстаў на ангельскую мову Зьмітру Занеўскаму, за творчую супольнасць Змітру Саўку і шматлікім людзям, якія дапамагалі мне і падтрымлівалі. Толькі сапраўдныя “Ніткі” не рвуцца. Людзі сузалежныя адзін ад аднаго. Калі мне сёння трэба дапамога, і мае сябры могуць мне дапамагчы, я лічу гэта сапраўдным шчасцем. Адчуванне, што я не самотная, пачуццё салідарнасці, ці не найдаражэйшае гэта адчуванне ў сённяшні час? Я жадаю слухачам, каб у іх жыцці завязваліся толькі сапраўдныя нітачкі любові, спагады і чалавечнасці.”

:
::
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Беланогая Тацьцяна
  • Месца выхаду: Мiнск
  • Дата выхаду: 2010
  • Катэгорыя: Музыка
  • Copyright: © 2010 by Беланогая Тацьцяна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Дыск можна заказаць па пошце. Дзеля гэтага вышліце Вашыя поўныя ініцыялы і поўны адрас на адрас bielanohaja@gmail.com; Шукайце і набывайце дыскі Тацяны Беланогай “Дзьвюхкроп’е”(2008), “Ніткі”(2010) на Prastora.by і Knihi.by; Дзе набыць: гіпермаркеты “Гіпа” (Мінск, пр. Ракасоўскага), “Гіпа”(Магілёў), "BIGZZ",”Прастор”(Мінск, Малінаўка), ",”Прастор”(Мінск, Шабаны), “Прастор”(Мінск, Чыжоўка), Еўраопт. А таксама ў дылераў кампаніі “Вігма”
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org