be
pdf

Новы час 27 (250) 2011

Тэатр аднаго акцёра ў Дзень Незалежнасці — так празвалі інтэрнэт-карыстальнікі парад і паказальнае шоў — скончыўся збіццём, затрыманнямі соцень людзей і святочным салютам. Хаця ў Міністэрстве ўнутраных спраў і заявілі, што на парад прыйшлі ажно 150 тысяч чалавек, у рэальнасці колькасць гледачоў была ў разы меншая — вольныя месцы на трыбунах, рэдзенькія групы людзей уздоўж праспекта сведчылі хіба што пра тысяч дзесяць гледачоў. Дажджы ці агульны невясёлы настрой не спрыялі жаданню народа паглядзець на ваенную моц Беларусі і галоўнакамандуючага ў кампаніі яго малодшага сына, апранутага ў вайсковую форму. На гэты ж дзень, 3 ліпеня, мадэратары суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» планавалі «марш мільёнаў» — вулічную акцыю мірнага пратэсту. Але заклікі «захлопаць» апладысментамі прамову Лукашэнкі поспеху не мелі — прыхільнікаў негвалтоўнага супраціву на гэтую дзею прыйшло, відавочна, мінімум, ды і людзі ў цывільным пільна сачылі за аматарамі пляскаць у далоні. У выніку нават сябры праўладнага БРСМу не рызыкнулі ацаніць урачыстае дзеянне бурнымі авацыямі. Маўклівы парад крызіснага часу. Да слова, на прэтэнзіі, што не час цяпер траціць грошы на масавае забаўлялава, у Мінабароны супакоілі: кошт параду — сто тон самай таннай каўбасы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-07-08
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2011 by Новы час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org