- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэпутатаў прызначылі. Скончаліся выбары ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ніводзін апазыцыйны кандытат у парламент не трапіў, хаця ўлада запэўнівала Захад у дэмакратычнасьці выбараў. Жыхары Віцебскага раёну абіралі паміж сябрам БНФ Леанідам Аўтуховым і старшынёй абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васілём Байковым, якія балатаваліся па Віцебскай сельскай акрузе № 21. Вынік загадзя быў вядомы. В. Байкоў набраў 60,8 % галасоў выбарнікаў, а за Л. Аўтухова прагаласавалі 16 % сьвядомых грамадзянаў. У той сітуацыі, якая зараз склалася ў краіне чакаць абрання апазыцыйнага кандыдата не даводзілася. Па вялікім рахунку тое, што ў нас называюць выбарамі насам рэч з’яўляецца адміністрацыйным прызначэннем. За той мінімальны агітацыйны тэрмін ніводзін з кандыдатаў не ў стане данесці да выбарнікаў свае погляды на палітычны і эканамічны стан у краіне. Але гэта, як ні дзіўна, і непатрэбна пераважнай большасці нашых грамадзянаў.