be
pdf

Рэха малітвы

Зьніч
Вершы зь Беларусі

Частка зьмешчаных у гэтым зборніку вершаў (15 з 26х) была апублікаваная ў газэце «Беларус» (№ 303304, жнівеньверасень 1982 г.). Рэшта друкуецца ўпяршыню. Вершы былі напісаныя ў Менску ў 1981 годзе. Аўтар іхны, чалавек сярэдняга веку, жыве й цяпер у БССР. Творы ягоныя, восем рукапісных лісткоў, дайшлі да рэдакцыі «Беларуса» навакольнымі шляхамі й друкуюцца бязь ведама й згоды аўтара. Загаловак гэтай кніжыцы (захоўваючы ў ёй парадак вершаў згодна з рукапісам) далі мы самі, назваўшы зборнік загалоўкам першага вершу — «Рэха малітвы». У гэтым аднастрофным вершы добра ўняты аўтараў пагляд на паэзію, як на працэс творчасьці вольнае, паза «зямнымі багацьцямі», паза «ўзнагародай» ці «карай». Прычым паэзія для Зьніча — ня толькі музыка слова («рыфмы»), але й інтэлект («паняцьці»), спалучэньне прыгожага з разумным. (Я. Запруднік, Паэзія Зьніча, фрагмэнт)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецтва Беларус
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1988
  • Выдавец: Выдавецтва Беларус
  • Памеры: 38с., 15см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1436, MiOKB — 5156
  • Дадатковая даведка: Коштам Фундацыі імя П. Крэчэўскага
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org