- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 60-х гадох мінулага стагодзьдзя па Менску хадзілі чуткі пра хлопцаў з Політэхнічнага, якія намерыліся зьнішчыць у цэнтры сталіцы глушыльную ўстаноўку. Калі іх арыштавалі, дык, паводле легенды, інстытуцкі прафэсар, азнаёміўшыся з разьлікамі, сказаў, што на экзамэне за гэта мог бы паставіць “пяцёрку". Бо, маўляў, месца закладваньня выбуховага рэчыва і яго колькасьць разьлічаныя гэтак дакладна, што ўся канструкцыя павінна была акуратна “легчы", не зачапіўшы суседнія будынкі. Як выявілася, тыя чуткі не такія ўжо й легендарныя. Сапраўды, у Менску ў 1962-1963 гадох існавала падземная антыкамуністычная арганізацыя, кіраўніком якой быў Сяргей Ханжанкоў Нарадзіўся ён 13 сакавіка 1942 году ў пасёлку Усьць-Уціны Магаданскай вобласьці. Там ягоная сям'я была на пасяленьні пасьля адбыцьця бацькам тэрміну зьняволеньня (Мікалая Ханжанкова пасадзілі ў 1935 годзе). Дарэчы, дзед Сяргея па матчынай лініі таксама быў палітвязьнем, яго ўзялі яшчэ ў 1929годзе. (Міхась Чарняўскі, Каб слухаць вольнае слова)