be
pdf

Слоўнік Беларускіх Мастакоў = Słownik Białoruskich Artystów

Мікалай Валкавыцкі = Mikołaj Wołkowycki

Мікалай Валкавыцкі нарадзіўся ў 1925 годзе ў Белавежы, а памёр у 2011 годзе ў Беластоку. Пахавалі яго на могілках у Белавежы. Быў вельмі таленавітым артыстам. Пісаў творы, складаў музыку, спяваў, аднак рашыў атрымаць адукацыю ў галіне жывапісу і скульптуры. У 1955 закончыў Акадэмію мастацтваў у Варшаве, у скульптурнай майстэрні Марыяна Внука і Францішка Стрынкевіча. Паралельна з гэтым атрымаў аспірантуру па жывапісу ў Яўгена Эібіша – вучня Яцка Мальчэўскага. Пасля вучобы некалькі гадоў працаваў настаўнікам у Дзяржаўным ліцэі мастацкіх тэхнік у Супраслі. Быў таксама нейкі час мастацкім рэдактарам ды графікам беларускага тыднёвіка «Ніва». Быў ён творцам беластоцкага Бюро мастацкіх выставак ды яго шматгадовым дырэктарам (у 1965-1980 гадах). Бюро ў шасцідзесятыя гады пераўтварылася ў Галерэю Арсенал, якая дзейнічае па сённяшні дзень. Сарганізаваў таксама Галерэю сучаснага мастацтва ў ратондах у Беластоку. Быў ён таксама суаўтарам Белавежскіх мастацкіх пленэраў. Апрача гэтага суарганізаваў пленэры: жывапісу ў Аўгустове, разьбы ў Гайнаўцы, а таксама сельскі пленэр у Навагродзе; быў там мастацкім камісарам. Быў членам Саюза польскіх артыстаў-пластыкаў, а таксама ў 1964-1967 гадах – намеснікам старшыні Управы беластоцкай акругі СПАП. Быў ён таксама заснавальнікам Народнага спартыўнага калектыву «Зубр», які дзейнічаў у Белавежы з 1952 года.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы
  • Месца выхаду: Гайнаўка
  • Дата выхаду: 2016
  • Рэдактар: Ціханюк Агнешка
  • Выдавец: Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы
  • Катэгорыя: Культура
  • Copyright: © 2016 by Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org