be
pdf

Сьвітанак 12 (67) 2008

Незалежная газета Шуміліншчыны

Грымасы савецкай арміі. Мой стары таварыш, распавёў невяселую гісторыю, якая нядаўна здарылася з яго сынам. Сын Віктар, у адроз­ненне ад сваіх прагматычных равеснікаў, сам рваўся на тэрміновую ваенную службу. Фізічна здаровы, малады ра­мантык здаўна марыў быць дэсантнікам. Маці была су­праць, хацела каб сын паступіў вучыцца ва ўніверсітэт. Неда­вер і насцярожанасць стаілася ў мацярынскім сэрцы. Прад­чуванне бяды было нейкай фа­тальнай рэальнасцю. Аднойчы наведаўшы Віктара ў вайсковай часці, маці заўважыла яго змар­нелы твар, абадраныя пальцы на руках. Ад прамых пытанняў сын ухіляўся, але было відаць, што яму баліць. А яшчэ праз некаторы час яна пабачыла свайго гадаванца з выбітымі зубамі і апухлым носам. Запа­дозрыла нядобрае, пайшла на прыём да камандзіра часці. Той “супакоіў”: маўляў, не бярыце ў галаву, чаго паміж салдатамі не бывае! Салдат павінен мець стойкі характар, каб лягчэй пераносіць цяжкасці і цяр­пець нягоды вайсковай служ­бы. Камандзір хлусіў. Як паз­ней высветлілася, тымі ліхімі нягодамі быў звычайны разгул казарменных крымінальнікаў. Начальства пра гэта ведала, але не ўмешвалася. Так лягчэй. Афіцэрам лягчэй служыць,таму што салдат тэрміновай служ­бы патрэбен ім усяго на нейкі год- паўтары. А далейшы лёс і здароўе маладога ча­лавека нікога не цікавіць. Прызыўнікоў заўсёды хопіць: калгасна-міліцэйскаму рэжыму не бракуе прызыўнікоў, ён пра­цуе па прынцыпу канвеера. Да таго ж гэта самы танны жывы тавар.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2008-12
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2010 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org