be
pdf

Тэксты

Глёбус Адам

У плане пакой квадратны. Вышыня сцяны роўная яе даўжынi. Акно i дзверы зачынены. У пакоi цёпла. Пахне шпалерным клеем. Падлога акуратна заслана абгортачнай папераю. На паперы, пасярэдзiне пакоя, стосам ляжаць стужкi шпалераў. Стужкi аднолькавай даўжынi. Сцены, з якiх знялi старыя шпалеры, падобныя да геаграфiчных картаў, а дзiркi ад цвiкоў — на абазначэннi населеных пунктаў. Аконная рама акрэслiвае чатыры фрагменты мiкрараённага краявiду. Аконная рама белая, як столь i дзверы. У адным з чатырох кутоў стаяць лескi, каля iх — табурэт. Калi куты пакоя злучыць па столi ўяўнымi дыяганалямi, якраз у кропку перакрыжавання ўбiты крук, на якiм вiсiць шкляны шараабрысны свяцiльнiк. Шар не гарыць. У пакоi светла. За акном дзень. На падваконнi ляжаць каўпакi ад дзвюх разетак i выключальнiка, адвёртка i шэсць вiнтоў. Шыбы запацяваюць, зацягваюцца мутнасцю. Кубiчная прастора адгароджана ад свету стандартным акном, пабеленай столлю, дашчанай падлогаю i гладкiмi дзвярыма. У пакоi двое рабочых. Старэйшы мае пяцьдзесят гадоў. Маладзейшаму каля дваццацi пяцi. На абодвух цёмныя курткi, шырокiя порткi i грубыя чаравiкi з рантам. Вопратка i абутак у крапках мелу, фарбы i клею. У старэйшага двухдзённая шарая, што порах, шчацiна. Маладзейшы чыста паголены. На галовах у iх аднолькавыя берэты, раней чорныя, а зараз выцвiлыя, шарыя. Рабочыя працуюць моўчкi, добра ведаючы кожны свае абавязкi i магчымасцi.

Беларускія аўтары: Глёбус Адам
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецтва АСТ
  • Месца выхаду: Масква
  • Дата выхаду: 2000
  • Выдавец: Выдавецтва АСТ
  • ISBN: 5-17-001749-9
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2000 by Адам Глёбус
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 71
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org