be
pdf

Альбом салідарнасці

“Альбом салідарнасці” распавядае гісторыю зняволення і вызвалення палітычнага вязня ў адной аўтарытарнай краіне працягласцю ў 1052 дні. У цэнтры гэтай гісторыі — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У выніку сфабрыкаванай справы за праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення, але выйшаў на свабоду раней за прысуджаны тэрмін. Гэта адбылося дзякуючы надзвычай шырокаму руху інтэрнацыянальнай салідарнасці ў падтрымку праваабаронцы. У альбоме сабраныя і апісаныя вельмі важныя і больш сціплыя, стратэгічныя і сімвалічныя, скаардынаваныя і спантанныя крокі мноства людзей і арганізацыяў з розных краінаў свету, якія паказалі глыбіню і моц чалавечай неабыякавасці. Насамрэч дзеянняў у падтрымку Алеся Бяляцкага было больш, але цяжка ахапіць неабдымнае. Гэтая кампанія міжнароднай салідарнасці з беларускім палітычным зняволеным, праваабаронцам застанецца ў гісторыі змагання за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь), Östgruppen (Швецыя)
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2017
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь), Östgruppen (Швецыя)
  • Катэгорыя: Правы чалавека, Грамадзтва, Крыніцы
  • Copyright: © 2017 by Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь), Östgruppen (Швецыя)
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4675
  • Дадатковая даведка: Ідэя кнігі Алесь Бяляцкі, Ірына Пракопчык, Саша Кулаева. Аўтар-укладальнік Ірына Пракопчык. Стыль-рэдактар Эдуард Акулін. Дызайн і вёрстка Аўгіння Багдановіч. Карэктар Наталля Лукашова. Фотаздымкі: Аляксей Лапіцкі, Андрэй Шаўлюга, Гіём Бюк (Guillaume Bück / FIDH), Сюзанна Лёф (Susanna Loof / OSCE), Сяргей Балай, Сяргей Грыц, Сяргей Гудзілін, Уладзь Грыдзін, Штэфан Роль (Stephan Röhl / Heinrich-Böll-Stiftung), Эрхан Арык (Erhan Arik / FIDH), Юлія Дарашкевіч, Юра Сідун
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org