be
pdf

Беларускі каляндар 1997

Саракагоддзе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Полыычы (1956—1996). 26 лютага 1956 года адбыўся ў Беластоку першы, заснавальны, з'езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства, якое безупынна вядзе сваю дзейнасць да сённяшніх дзён. На працягу сваёй гісторыі Таварыства вядзе актыўную дзейнасць, накіраваную на развіццё беларускай культуры і асветы, на паглыбленне нацыянальнай свядомасці і ўзбагачэнне грамадскага жыцця беларускай нацыянальнай меншасці ў пасляваеннай Польшчы. Сярод важных дасягненняў Таварыства трэба падкрэсліць дапамогу ў развіцці беларускага школьніцтва на ўзроўні пачатковых школ і ліцэяў, а таксама стварэнне беларускага філалагічнага факультэта ў Варшаўскім універсітэце і ў Настаўніцкай завочнай студыі ў Беластоку, падпісанне пагаднення з уладамі Рэспублікі Беларусь, на аснове якога штогод праводзіцца набор студэнтаў у ВНУ на Беларусі, стварэнне і развіццё літаратурнага асяроддзя і выдавецкай дзейнасці, стварэнне беларускага штотыднёвіка «Ніва», развіццё мастацкай самадзейнасці ў галіне аматарскіх тэатраў, пеўчых і танцавальных калектываў, самадзейнай мастацкай творчасці, дэкламатарскага руху, стварэння беларускага музея ў Белавежы, пабудовы беларускага музея ў Гайнаўцы, правядзення больш за 3 тысячы аўтарскіх сустрэч і вельмі многа канцэртаў (...)

Выдаўцы і выдавецтвы: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1996
  • Рэдактар: Склад. Юзвюк Уладзімір
  • Выдавец: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларусь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1828., 1829.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org