be
pdf

Беларусь пасьля выбараў

Грамадзкі Гжэгаж, Каноньчук Войцех, Вэсэлы Любаш
Якая будучыня ў рэжыму Лукашэнкі?

Сакавіцкія прэзыдэнцкія выбары 2006 году, праведзеныя беларускімі ўладамі з парушэньнем элемэнтарных прынцыпаў дэмакратыі, сталіся важнай падзеяй, якая зьмяніла сытуацыю ў Беларусі. Гэта ня быў прынцыповы пералом, але сытуацыя зьмянялася як унутры рэжыму, гэтак і ў апазыцыйных цэнтрах, а таксама ў беларускім грамадзтве. Дзякуючы падзеям, зьвязаным з выбарамі, Беларусь упершыню ў такім маштабе заўважылі ў Эўрапейскім Зьвязе. Не зважаючы на прысьпешаньне тэрміну выбараў на некалькі месяцаў, фінансавыя і арганізацыйныя праблемы, рэпрэсіі з боку ўладаў, выбары можна лічыць посьпехам дэмакратычнай апазыцыі непараўнальным з прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 г.). Паводле незалежных ацэнак, супольны кандыдат апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч атрымаў ад 1/5 да 1/3 галасоў1. Ягоны твар зрабіўся сымбалем дэмакратычнай апазыцыі ня толькі за мяжой, але – што важней – таксама ў Беларусі. У атмасфэры страху, якая пануе сёньня ў Беларусі, ягоны вынік можна назваць добрым (напрыклад у Чэхаславаччыне да 1989 г. камуністычная партыя атрымоўвала без фальсыфікацыяў да самага канца 99% галасоў).

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Fundacja im. Stefana Batorego, Асацыяцыя міжнародных справаў
  • Месца выхаду: Варшава
  • Дата выхаду: 2006
  • Перакладчык: Навіцкі Аляксандар
  • Выдавец: Fundacja im. Stefana Batorego, Асацыяцыя міжнародных справаў
  • Катэгорыя: Палітыка, Правы чалавека, Пераклады, Грамадзтва
  • Copyright: © 2006 by Fundacja im. Stefana Batorego
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Дызайн вокладкі Тэрэса Аляшчук; Набор TYRSA Sp. z o. o. http://www.batory.org.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Фонду імя С. Баторыя
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org