be
pdf

Беларусы ў свеце 07/2008

інфармацыйны бюлетэнь

15 год Першаму з’езду беларусаў свету 8–10 ліпеня 2008 г. споўнілася 15 год з правядзення Першага з’езду беларусаў свету, які адбыўся ў 1993 г. на хвалі беларускага адраджэння. Дзяржава-Беларусь адкрывала для сябе сваю дыяспару. А беларусы-эмігранты радаваліся, што ўпершыню за доўгі перыяд яднанне беларусаў становіцца рэальнасцю. Першы з’езд стаўся сапраўдным Агульнанацыянальным форумам. У ім бралі ўдзел 486 дэлегатаў з усіх кантынентаў свету, 510 – з Беларусі і больш за 200 гасцей. Вялікая зала тэатра оперы і балета ледзь змяшчала ўсіх прысутных. З’езд адбываўся ў святочнай, узнёслай атмасферы. Такога прадстаўніцтва, як на Першым з’ездзе, Беларусь яшчэ не бачыла: кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржавы, беларускай грамадскай, культурнай і палітычнай эліты сядзелі поруч з кіраўнікамі і сябрамі беларускіх арганізацый замежжа, абмяркоўвалі і надзённыя праблемы краіны, і якой быць Беларусі заўтрашняй. Гэта знайшло ўвасабленне ў выніковых дакументах: “Зварот да беларускага народу”, “Дэкларацыя аб прынцыпах нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва”, “Зварот да Парламента і Урада Рэспублікі Беларусь”, “Заява ўдзельнікаў Першага з’езду беларусаў свету па вайсковым пытанні”, рэзалюцыя “Аб падтрымцы дзейнасці ЗБС “Бацькаўшчына”, пастанова “Аб Радзе прадпрымальнікаў”, рэзалюцыя “Аб падтрымцы Беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода”, зварот “Да Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь “Аб усталяванні мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка” і інш.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-07
  • Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
  • Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Copyright: © 2008 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Інфармацыйны бюлетэнь МГА ЗБС Бацькаўшчына; Распаўсэджваецца на правах унутранай дакументацыі; Меркаванні аўтараў могуць не супадаць з думкай рэдакцыі; Наклад 250 асобнікаў; Адрас рэдакцыі: вул. Рэвалюцыйная 15, 220030 Менск, Рэспубліка Беларусь http://zbsb.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай МГА ЗБС Бацькаўшчына
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org