be
pdf

Весткі й Паведамленьні 8 (582) 2014

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

На Мангэтане ў нядзелю 13 ліпеня 2014 году адбыўся чарговы, ужо 56-ы, Марш Паняволеных Народаў. Гэтая імпрэза штогод праводзіцца ў рамках Тыдню Паняволеных Народаў, які быў усталяваны, пачынаючы з 1959 году адмысловым урадавым законам, што быў падпісаны прэзыдэнтам Дўайтам Д. Айзэнгаўэрам, і даў пляцоўку эміграцыйным арганізацыям ўцекачоў ад Саветаў для выказваньня нязгоды з расейскім камунізмам. На працягу больш як 50 гадоў пад кіраўніцтвам Камітэту Паняволеных Народаў, на кожны трэці тыдзень ліпеня Нью-Ёрк рабіўся трыбунай масавых дэманстрацыяў і публічных акцыяў амэрыканскіх арганізацыяў чэхаў, латышоў, сэрбаў, палякаў, венграў, украінцаў, славакаў, летувісаў, румынаў, эстонцаў, татараў, казакоў, каўказцаў – словам, прадстаўнікоў усіх краінаў Усходняй Эўропы ды часткі Азіі, якія падгроб пад сябе маскоўскі бальшавізм. У рамках адмысловых мерапрыемстваў Тыдня былі такія акцыі, як пікеты каля савецкіх прадстаўніцтваў у Нью-Ёрку, Лос-Анджэлясе й Вашынгтоне, дэманстрацыя Паняволеных Народаў у 1976 годзе каля Статуі Свабоды на 200"годзьдзе ЗША.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2014-08
  • Copyright: © 2014 by Весткі й Паведамленьні
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org