be
pdf

Вожык 2 (1529) 2016

грамадска-палітычны, літаратурна-мастацкі часопіс

«Вожык» — сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца штомесячна ў Мінску на беларускай мове. Пачаў выходзіць у ліпні 1941 года як агітплакат, орган ЦК КП(б)Б пад назвай «Раздавім фашысцкую гадзіну» (з сакавіка 1942 года — газета-плакат). Выдаваўся ў Гомелі, потым у Маскве. Маскоўскі часопіс «Кракадзіл» направіў вершаванае віншаванне новаму часопісу. Са жніўня 1945 года выдаецца ў Мінску як часопіс сатыры і гумару «Вожык». Да 1958 друкаваўся на 8, затым на 12 старонках, з каляровымі ілюстрацыямі. З кастрычніка 2009 года па кастрычнік 2011 года — як альманах, са студзеня 2012 года — зноў як часопіс сатыры і гумару. Друкуе фельетоны, памфлеты, байкі, прытчы, вершы, апавяданні, інтэрмедыі, п'есы, сцэнкі, гумарэскі, іранескі, мініяцюры, пародыі, эпіграмы, каламбуры, афарызмы, жарты, усмешкі, анекдоты, пераклады сатырычных і гумарыстычных твораў, а таксама карыкатуры, шаржы, малюнкі, плакаты. Выдаваў сатырычны плакат «На калючкі» (з 1963 года, 2 разы ў год). Выдаецца «Бібліятэка „Вожыка“», літаратурны дадатак да часопіса сатыры і гумару «Вожык». Выходзіла ў выдавецтве ЦК КПБ з 1957 г. па 6 кніжак штогод (затым — у РВУ «Літаратура і Мастацтва»).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вожык
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016-02
  • Рэдактар: Ганна Аляксандраўна КІСЛУШЧАНКА
  • Copyright: © 2016 by Вожык
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org