be

Каталёг Камунікат.org

Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)
pdf

Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)


Гардзееў Юры

Кніга прысвечаная разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што камісіі спынілі існаванне ўлетку 1792 г, у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты... Болей »

Цыганскі кароль
epub

Цыганскі кароль

Аповесць
Караткевіч Уладзімір

Палявыя гваздзікі пахлі ваніллю, як святочны пірог. Міхал Яноўскі ўздыхнуў, зрабіўшы такое адкрыццё, бо любіў хатнія пірагі, а ўжо два дні, як еў хлеб з халодным мясам і не ведаў, ці давядзецца яму яшчэ калі-небудзь пакаштаваць цудоўных праглаў і перапечак. Нават печка, дзе іх звычайна пяклі, больш не... Болей »

Цымант
epub

Цымант

Аповесць
Сіўко Франц

Тэлефон Клімовічаў адазваўся за трэцім разам — натужліва, перарывіста і разам з тым неяк надта глуха, як з падмосця. «Ну, нарэшце. Каб жа толькі не Павел», — падумала Нана і шчытней, быццам ад гэтага магло залежаць, хто на тым канцы проваду падасць голас, сястра або швагер, прыціснула слухаўку да вуха.... Болей »

Цынкавыя хлопчыкі
mp3 jpg

Цынкавыя хлопчыкі

Галасы Утопіі
Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца... Болей »

Цырульня
epub

Цырульня

Апавяданне
Шульман Давід

Гэта былі гады, калі ўсе мужчынскія цырульнікі ў горадзе былі яўрэі. Хоць не: у залінейным раёне, ін дрэрд кафікал, у чорта на кулічках, як казалі цырульнікі, не згаджаючыся ехаць туды працаваць, галіў і стрыг Іван Фёдаравіч, стары армейскі цырульнік з гарнізоннага Дома афіцэраў, што ў гарадку Печы.... Болей »

Цытрусавы гай
epub

Цытрусавы гай

Апавяданне
Астравец Сяргей

Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне.... Болей »

Цытуй сваё!
pdf

Цытуй сваё!

Зборнік цытатаў

Адна з асаблівасцяў культуры – яе пераемнасць. Мы пераймаем, назапашваем альбо забываем, дадаём сваё і перадаём увесь гэты набытак тым, хто ідзе за намі. Апошнім часам, аднак, мы сталі нацыяй склеротыкаў, як быццам цалкам забыўшы, тое, што было перад намі. Часцяком мы нанова спрабуем адказаць на тыя... Болей »

Цыферблат
epub

Цыферблат

Апавяданне
Астравец Сяргей

Не люблю, калі пасля Калядаў раптам мароз зусім раствараецца ў паветры, падае ціск. Ходзіш як прыгаломшаны. Сонца знікла разам з холадам. Шэры каламутны дзень. Снег спакваля траціць свае якасці. Нябачная падэсць знішчае яго моц і здароўе. Яго бадзёрасць, яскравую бель. Як кавалак рафінаду ў шклянцы з... Болей »

Цэнтр Еўропы
pdf epub

Цэнтр Еўропы

апавяданні, аповесці
Някляеў Уладзімір

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напіса ныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.... Болей »

Цягнік Чыкага-Токіё
pdf

Цягнік Чыкага-Токіё

падарозныя песьні з карцінкамі і акордамі
Хадановіч Андрэй

Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча – амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org