be

Каталёг Камунікат.org

Чмель і вандроўнік. Хайбах. Кот Клаўдзіі Львоўны. Мірон ды Мірон. Прага.
pdf

Чмель і вандроўнік. Хайбах. Кот Клаўдзіі Львоўны. Мірон ды Мірон. Прага.

Непублікаваныя творы
Някляеў Уладзімір

Чмель паміраў. Так сталася, што пад дзень нараджэння. Ён быў мудрым чмялём — і ведаў, што рыбы, птушкі, звяры і ўсё, што нараджаецца, і людзі, памірае, і кветкі, і таму, мусібыць, і чмялі, але не ведаў, як, і што пасля, і трохі баяўся... Таму яму падумалася, што ёсць чмяліны Бог.... Болей »

Човен на Млечным Шляху
pdf epub

Човен на Млечным Шляху

кніга філасофіі
Южык Міхась

Ні адна кніга, прачытаная ў апошнія гады, не выклікала ў мяне такога неадчэпнага жадання адказаць, «выгаварыцца», увязацца ў спрэчку, як кніга філасофіі Міхася Южыка «Човен на Млечным Шляху». Добра ўсведамляла, што «адказ» мой будзе мармытаннем не графамана нават, а вартымі жалю патугамі поўнага прафана.... Болей »

Чорнае святло
pdf

Чорнае святло

Вершы
Неўдах Лявон

Сэнс гэтай кнігі пакутны роздум аб месцы ў жыцці ў перыяд вялікіх дзяржаўных і палітычных крушэнняў 90-х гадоў. Свае думкі, свае перажыванні выказаў аўтар, мусіць, самай дахолівай і эмацыя-нальнай мовай - мовай паэзіі. Выказаў па-свойму, таленавіта і ярка. Зрэшты, чытач сам пераканаецца ў гэтым.... Болей »

Чорная княгіня
epub

Чорная княгіня

Аповесць
Іпатава Вольга

Сёння, генвара дванаццатага дня, року тысяча пяцьсот восемдзесят восьмага, пачала я, раба божая Ева Ваяраўна Касцевічуўна, запіс гэты. Можа, змілуецца нада мною пан Езус, i змагу я расказачь пра жыццё сваё, пра справы, якім была сведкаю, i пра шляхі чалавечыя, нязнаныя ім самім, але наканаваныя воляю... Болей »

Чорная лесвіца
pdf

Чорная лесвіца

Вершы, паэма
Зуёнак Васіль

Чорная рэчка Пушкіна — чорная лесвіца Янкі Купалы — чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнай гісторыі. Новая кніга Васіля Зуёнка прасякнута трагедыйным пафасам, паслячарнобыльскай трывогаю.... Болей »

Чорная ружа
pdf

Чорная ружа

Вершы
Хадарэнка Ірына

Паэзія для Ірыны Хадарэнкі - адзін са шматкіх спосабаў самасцвярджэння і асэнсавання жыцця. Вершы паэткі вылучаюцца імпульсіўнасцю і філасафічнасцю, мінорным, задуменным настроем. Для яе творчасці характэрная тэматычная разнастэйнасць, абвостранасць пачуццяў. Паэтычная думка І. Хадарэнкі мае праекцыю... Болей »

Чорная рэчка
epub

Чорная рэчка

Апавяданне
Каспяровіч Павал

Запрашэнне на канферэнцыю прыйшло нечакана. Ён гуляў па лесапарку з дзіцячым вазком. Раптам патэле­фанавалі, і мілы жаночы голас прапанаваў паўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу, прычым усе транспартныя выдаткі – за грошы расейскага міністэрства. – Так, так, канешне, – ледзь не... Болей »

Чорны Дор
epub

Чорны Дор

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Больш за ўсё на свеце Ганна баялася падвойнага падбародка. Таму кожнага ранку, выкуліўшыся з пасцелі, ставала перад люстрам і, задзёршы галаву, праводзіла пальцамі па гладкай, як у дзіцяці, шыі. І хоць падвойны падбародак дагэтуль не праглядаўся, жанчына ўздыхала і скоса пазірала на швейную машынку.... Болей »

Чорны замак Альшанскі
epub

Чорны замак Альшанскі


Караткевіч Уладзімір

“Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай... Болей »

Чорны замак Альшанскі
mp3

Чорны замак Альшанскі

Раман
Караткевіч Уладзімір

У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор у 1984 годзе аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа. У той самы час на нацыянальнай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org