- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны чалавек, калі ўладкоўваецца на працу, мае не толькі абавязкі, але і правы. Пра тое, што варта ведаць пры ўладкаванні на працу, звальненні і размеркаванні, мы пастараліся змясціць у нашым дапаможніку. Тут вы знойдзеце інфармацыю пра юрыдычныя аспекты працы жанчын, маладых спецыялістаў і непаўналетніх.... Болей »
Уладзімір Гніламёдаў актыўна працуе ў беларускай крытыцы і літаратуразнаўстве. Выйшлі ў свет яго кнігі «Традыцыі і наватарства» і «Упоравень з векам». У кнізе «Як само жыццё» ён звяртаецца да творчасці А. Куляшова, П. Панчанкі, С. Дзяргая і іншых сучасных беларускіх пісьменнікаў, раскрывае іх творчую... Болей »
"Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- новая кніга Севярына Квяткоўскага. Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. "Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў... Болей »
Што такое школьная газета. Гласарый. Ці патрэбна рэгістрацыя школьнай газеты як друкаванага медыя? Ці патрэбна рэгістрацыя сайта школьнай газеты як электроннага медыя? Мэта стварэння школьнай газеты. Разнавіднасці школьных газет. Мэтавая аўдыторыя школьнай газеты. Як мы вызначаем, што хоча чытаць мэтавая... Болей »
Бязмежны стэп заворвае дывізіі і гады. А цветок лазоревый (Цюльпан? Не, усё ж — лазоревый!) — крапінка сонца, агню, казацкая бунтоўная крывінка — гарыць, пячэ, гарчыць… з якога лета?.. Гэтак — памятаеце? — незвычайная ў сваёй гордай прыгажосці і непакоры кветка татарніку назаўсёды засталася ў нашай памяці... Болей »
Даведнік для беларускіх няўрадавых арганізацый “Як супрацоўнічаць з кампаніямі” быў выдадзены славацкім фондам Pontis. Мэта выдання — дапамагчы няўрадавым арганізацыям у развіцці іх адносін з мясцовымі кампаніямі на прыкладзе славацкага вопыту. Цікавым будзе выданне і для прадстаўнікоў беларускага бізнэсу... Болей »
Для мяне прымаўка толькі тады прымаўка, калі яна мае жывы голас блізкага чалавека... «Пакуль жаніцца – загаіцца», – казаў дзед Бронік пра мае пабітыя локці і калені. Запомнілася дзедава «загаіцца» добра, бо звязана яно з дарогай. Мы чакалі асфальт на сваёй вуліцы. Чакалі, пакуль яго пакладуць ад царквы... Болей »
Драматург, празаік, паэт, публіцыст, грамадска-рэвалюцыйны дзеяч Заходняй Беларусі Леапольд Родзевіч нарадзіўся 12 чэрвеня 1895 года ў шляхецкай сям’і, якая валодала фальваркам Кур’янаўшчына ў Вілейскім павеце Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці). З 1925 года Л. Родзевіч жыў у Мінску.... Болей »
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак”... Болей »
Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюцца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу... Болей »