be

Каталёг Камунікат.org

Сіні пад´езд
epub

Сіні пад´езд


Глобус Адам

Цяпер я — вырадак і забойца. А раней кнігі любіў, не часопісы і газеты, а кнігі. Спыніўся, упаў, разгарнуў, і цябе няма, і ўсё адно, які ўздымаюць сцяг. Ты далёка-далёка. Мора, белая лодачка плыве. Та-ара-ас!!! Гэта мяне. Далей, далей ад свайго імя, ад клічу, ад загаду. I можна ўцячы. А як збегчы ад... Болей »

Сінічка на балконе
pdf

Сінічка на балконе

Вершы
Каржанеўская Галіна

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае»... Болей »

Сінія арэлі
pdf epub

Сінія арэлі

Вершы
Бураўкін Генадзь

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР i прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Генадзя Бураўкіна ўвайшлі творы аб камсамольскім юнацтве. адданасці рэвалюцыйным ідэалам, аб светлым пачуцці кахання. У любві да цябе я не раз буду клясціся.... Болей »

Сінія кветкі
epub

Сінія кветкі

Аповесць
Федарэнка Андрэй

Чалавек з парфелем-“дыпламатам” ішоў цёмнай лясной сцяжынаю, як злодзей – хутка, асцярожна, спрытна пераскокваючы цераз частыя калюжыны і падгінаючы галаву пад мокрыя галіны; вайсковая форма рабіла яго яшчэ больш непрыкметным у начной цемры. Толькі што адгрымела кароткая чэрвеньская навальніца, пакінуўшы... Болей »

Сінухе Егіпцянін
pdf

Сінухе Егіпцянін

Жыццяпіс Сінухе, лекара фараона Эхнатона і Нефертыці, за гады 1390—1335 да н. э., у пятнаццаці папірусах, напісаных ім самім
Валтары Міка

Міка Валтары (1908—1979) — адзін з самых папулярных і вядомых пісьменнікаў Фінляндыі. Аўтар шматлікіх раманаў, аповесцяў, навелаў і артыкулаў. Раман "Сінухэ егіпцянін" — першы з серыі гістарычных раманаў аўтара, якія вызначаліся вялікай рэалістычнасцю ў апісанні тагачаснага жыцця і падзеяў. Твор перакладзены... Болей »

Сіняя кніга беларускага алкаголіка
pdf

Сіняя кніга беларускага алкаголіка


Кулон Антон

Чаму ж людзі п'юць? Чаму піў я? І што такое п'янства? Я мяркую, што п'янства — гэта шуканьне духоўнасьці, шуканьне іншага духоўнага стану, бо існы не здавальняе нас. Але жыцьцё з алкаголем — асаблівы шлях. Алкаголь дорыць збавеньне і радасьць, ён прыносіць пакуты і гора і, урэшце, прыводзіць сьмерць.... Болей »

Сіняя-сіняя

Сіняя-сіняя

радыёпастаноўка
Караткевіч Уладзімір

Апошнія вершнікі з крыкам і гартанным лямантам адхлынулі за дзюны і праваліліся, зніклі за імі, як жоўта-белая лава... Як вада... Не, як апошнія языкі самуму. Настала цішыня. Ён ляжаў на пяску, гэтай разагрэтай, нясцерпна гарачай патэльні. Ад дзюнаў яго аддаляла нізкая, у палову сажня вышынёй, паласа:... Болей »

Сірата
pdf

Сірата

Сцэнічны абразок у адной дзеі
Ігарэў Ю.

Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Ігарэў, Ю. Сірата. Сцэнічны абразок у адной дзеі. З украінскага перарабіла З. Верас. Сэрыя "Дзіцячы тэатр" №2. Вільня. Друкарня Zorza (Wileńska 15), 1929. - 6 стр. Невялічкія плямы, тытульная старонка ў цэнтры... Болей »

Сістэма
epub

Сістэма


Глобус Адам

«Пачысціцца, памыецца, адпрасуецца і будзе як новае. Колькі часу? Скаты, гадзіннік за дзве капейкі і той забралі. Так табе і трэба. Так і павінна было быць. Раней ці пазней — няма розніцы. Інакш і быць не магло. Пасаду захацеў мець?! Штаны пачысціў, туфлі наваксаваў, пастрыгся, пагаліўся?! Як жа ж, на... Болей »

Сітуацыя з правамі чалавека  ў Беларусі ў 2016 годзе
pdf

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2016 годзе

Аналітычны агляд

на працягу года, у цэлым, назіраўся працяг палітыкі “мяккіх практык”, якая пачалася ў жніўні 2015 г. i якая выяўляецца, у першую чаргу, у адмове ад гвалтоўнага спынення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, затрыманняў і арыштаў іх удзельнікаў. У той жа час, колькасць выпадкаў прыцягнення грамадзян... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org