- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сакрэт святых і бласлаўлёных заключаецца ў тым, што яны не столькі набліжаюцца да Бога, бо Ён зусім ні ад іх, ні ад нас на аддаляецца, колькі ўсё глыбей усведамляюць Яго блізкую і нязменную прысутнасць. Такія асобы цудоўна разумеюць, што азначаюць словы св. Паўла: “У Богу жывём, рухаемся і існуем” (Дз... Болей »
Місія нясення Хрыста іншым – ажно да краёў зямлі – няспынна трывае на працягу 2-юх тысяч гадоў. Наказ ісці і абвяшчаць Добрую Навіну надалей застаецца актуальнай і вельмі патрабавальнай задачай, пакінутай Касцёлу Збаўцам. Як Айцец паслаў Сына, так і Сын паслаў апосталаў, а цяпер пасылае нас для рэалізацыі... Болей »
Усемагутны прагне мець нас у сваёй апецы, каб былі шчаслівыя. У гэтым няма ніякай іншай выгады, проста Ён найлепш ведае, што для людзей добра. Ён сам ёсць Любоў, таму ўсё, што робіць, з’яўляецца любоўю. Аднак існуе таксама непрыяцель, які ненавідзіць Стварыцеля і тое, што Бог любіць, а асабліва чалавека... Болей »
Новы навучальны і катэхетычны год – гэта новыя шансы, новыя магчымасці, новы досвед, гэта нагода, каб узяцца за працу над сабой. Цяжка рэалізаваць такія мэты, не змяняючыся. Таму варта не баяцца кожны раз ставіць перад сабой новыя задачы і патрабаванні. Мы жывём у часы, калі дамінуе г. зв. “выхаванне... Болей »
Хвіліны, праведзеныя ў дарозе, з’яўляюцца часам спакою і засяроджання. Нягледзячы на тлум навокал, чалавек мае нагоду пабыць сам-насам з Богам. Прымаючы свае адносіны з Найвышэйшым, ён гатовы адкрыцца на новае пазнанне Усемагутнага. Можа суцішыцца, падумаць над сапраўдным сэнсам жыцця. Вернік адпраўляецца... Болей »
У рэлігійным сэнсе шкаплер азначае вопратку, асвечаны ўбор. Ужо ў Старым Запавеце адзенне было сімвалам Божых дабрадзействаў, апекі Провіду і моцы, удзеленай чалавеку Усемагутным. Выключная вопратка Юзафа з’яўлялася выразам любові айца да сына (параўн. Быц 37, 3). Плашч, падараваны Давіду Ёнатанам, сімвалізаваў... Болей »
Адпачынак не можа быць раўназначны бяздзейнасці. Ён павінен адрознівацца ад паўсядзённых заняткаў: асобе, якая працуе інтэлектуальна, патрэбна больш руху і актыўнасці, якая працуе фізічна – палёгка для цела і напружванне розуму. Варта ладзіць падарожжы, прымаць удзел у пілігрымках, а рэшту вольнага часу... Болей »
Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў нашыя дамы стукаецца сам Хрыстос. Выходзіць з касцёла, дзе жыве ў табернаклі, праходзіць вуліцамі, па якіх крочым кожны дзень, і ўсклікае: “Я хачу ведаць, дзе і як вы жывеце, аб чым Я павінен папрасіць Айца для вас”. Менавіта так можна самым простым чынам... Болей »
Мы з’яўляемся сведкамі таго, як жыццё нястомна паскараецца. Ход аднойчы разагнанай машыны ніхто ўжо не адважыцца стрымаць… Чалавек рухаецца ў тэмпе, які небяспечна нарастае. Яго сэрца пульсуе ў рытме паскоранай штодзённасці, стараючыся паспець за тым, што лічыць важным. Сэрца Езуса таксама б’ецца інтэнсіўна.... Болей »
Цудоўнай традыцыяй у Гродзенскім Касцёле сталі штогадовыя сустрэчы моладзі, якія адбываюцца на пачатку мая. Мноства хлопцаў і дзяўчат прыбываюць з розных куткоў дыяцэзіі, каб супольна падзякаваць Богу за цудоўны дар маладосці, за скарб веры, які атрымалі ад папярэдніх пакаленняў, за ласку святога хросту... Болей »