- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лістапад мае для Гродзеншчыны асаблівае значэнне. У гэтым месяцы прыпадае ўрачыстасць заступніцы дыяцэзіі – Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці. Выбар апякункі нашых земляў невыпадковы. Разам з узнікненнем дыяцэзіі быў прызначаны яе першы біскуп Аляксандр Кашкевіч, які прыбыў у... Болей »
Час пралятае вельмі хутка. Вось-вось распачнецца лістапад – месяц роздуму над сэнсам жыцця і яго мінучасці. А тое, будзе гэты роздум радасным і поўным надзеі ці сумным і прыгнятальным, залежыць ад нашай веры ў жыццё пасля смерці. Халодныя лістападаўскія дні звычайна атаясамліваюцца ў хрысціян з могілкамі... Болей »
У кастрычніку вернікі асаблівым чынам бяруць у рукі пацеркі ружанца і звяртаюцца да Пана праз заступніцтва Яго Маці. Гэтая малітва з’яўляецца адной з найбольш папулярных у свеце сярод людзей простых і адукаваных, духоўных і свецкіх. Кожнае “Вітай, Марыя” адмервае час і з’яўляецца чымсьці тыпу духоўнай... Болей »
Самым вялікім скарбам кожнага народа з’яўляюцца дзеці і моладзь. “Паколькі чалавек – асноўная і адначасова штодзённая дарога Касцёла, зразумела, што перыяду маладосці ён надае асаблівую ўвагу як ключавому этапу жыцця асобы”, – пісаў св. Ян Павел ІІ у Лісце да моладзі ўсяго свету. Першымі выхавацелямі... Болей »
Дакладна тыдзень таму Святы Айцец Францішак афіцыйна прылічыў да ліку святых Маці Тэрэзу з Калькуты – простую, сціплую жанчыну, якая ва ўбогіх разгледзела аблічча Хрыста. Перажываючы кожную падораную Панам Богам хвіліну жыцця, яна станавілася знакам Яго міласэрнасці, якая была як соль, што надае смак... Болей »
Сёння канікулы саступаюць месца навуцы. Ужо праз некалькі дзён распачнецца новы школьны і катэхетычны год – час навучання, працы, здабывання ўменняў і навыкаў. “Усё мае свой час, і ёсць вызначаная гадзіна на ўсе справы пад небам” (Ках 3, 1). Самыя прыемныя дні ў годзе скончыліся разам з канікуламі. Мінуў... Болей »
Пад канец мінулага месяца мы сталі сведкамі надзвычайнай падзеі. Сёлетні ліпень увайшоў у гісторыю не толькі спякотай летніх сонечных прамянёў, але, можа, у большай ступені дзякуючы гарачыні сотняў тысяч сэрцаў маладых людзей, якія з усяго свету прыбылі на XXXI Сусветныя дні моладзі ў Кракаў. Была там... Болей »
Мы перажываем у жыцці розныя сустрэчы. Некаторыя з іх запамінаюцца надоўга, а іншыя хочацца сцерці з памяці як мага хутчэй. Сустрэчы, якія прыносяць радасць і добрую навіну, – найбольш пажаданыя для нас. І, у той жа час, ніхто б не хацеў сустрэч, падчас якіх пачуў бы дрэнныя весткі. Спатканні з Марыяй... Болей »
Гледзячы на ўласнае жыццё, мы разумеем, што часам варта зрабіць прыпынак. Забеганыя, занепакоеныя, з запоўненай рознымі праблемамі і спосабамі іх вырашэння галавой, не можам знайсці сабе добрага месца ў гэтым свеце. У дадатку, наракаючы амаль на ўсё і ўсіх, мы тонем ва ўласным жыцці. Як бачна, чалавек... Болей »
Святы Аўгусцін калісьці напісаў: “Клапаціся ў сваім сэрцы аб тым, што мілае Богу”. А ці пыталіся мы калі-небудзь у сябе, што мілае Богу? Адказ відавочны: Пану Богу неабходна наша чыстае сэрца. Пакора робіць яго такім. Мы неаднойчы паўтараем словы псалма: “Ствары ўва мне, Пане, чыстае сэрца”. Сэрца робіцца... Болей »