Беларускае літаратурнае аб'яднанне Белавежа

Беларускае літаратурнае аб'яднанне Белавежа

1958-2003 гг. у фатаграфіі

Літаратурнае аб'яднанне "Белавежа" (сёння фактычна саюз беларускіх пісьменнікаў Польшчы), пакліканае да жыцця 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку - з ініцыятывы Георгія Валкавыцкага, выпускніка Літаратурнага інстытута ў Маскве, тадышняга галоўнага рэдактара тыднёвіка "Ніва" - адзначае ўжо свой 45-гадовы юбілей. Болей »


Янкоўскі Ф. М., Беларускае літаратурнае вымаўленне, 4-ае

Беларускае літаратурнае вымаўленне

Янкоўскі Ф. М.

Прайшло шаснаццаць год, як было надрукавана "Беларускае літаратурнае вымаўленне". За гэты час у перыядычным друку ў той ці іншай форме выказвалася ацэнка гэтага дапаможніка, рабіліся заўвагі і пажаданні лінгвістаў-даследчыкаў, педагогаў. Адны пажаданні і заўвагі аўтар улічваў, другіх не рпыняў пад увагу. (...) Улічваючы тое, што папярэдняе выданне дапаможніка "Беларускае літаратурнае вымаўленне" было пашырана і дапоўнена характарыстыкаю... Болей »


Шніп Віктар, Беларускае мора

Беларускае мора

Паэзія

Шніп Віктар

Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ ... Болей »


Беларуская балада

Беларуская балада

Анталогія

Анталагічнае выданне папулярнага жанру беларускай паэзіі. У зборнік увайшлі балады В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Цёткі, а таксама балады сучасных беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і інш. Болей »


Максімюк Ян, Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)

Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходня...

Максімюк Ян

Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... Болей »


Тарашкевіч Браніслаў, Беларуская граматыка

Беларуская граматыка

для школ

Тарашкевіч Браніслаў

Мiнула роўна 10 год, як вышла ў сьвет “Беларуская граматыка для школ”. За гэты час сталася ня толькi мовай прыгожага пiсьменства ды рознароднай публiцыстыкi, але i мовай дзяржаўнаю або прызначай дзяржавай у публiчным жыцьцi. “Народнае нарэчча” сiлаю сталася “лiтаратурным языком”. Гэта бязсумлiвы факт, незалежна ад тае цi iншае ступенi зроднасьцi беларускае мовы з iншымi славянскiмi. Вялiкае грамадзкае значэньне беларускае мовы вымагае а... Болей »


Падокшын С.А., Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культ...

Падокшын С.А.

Філасофская, грамадска-палітычная, прававая думка Беларусі XI—XVII стст. аналізуецца ў сувязі з айчыннай гісторыяй і развіццём нацыянальнай культуры. Рашаюцца тэарэтыка-метадалагічныя праблемы — творчай свабоды, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі. Дадзена даволі поўная карціна айчыннай культуры і думкі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, станаўлення н... Болей »


Грыгаровіч І.І., Беларуская іерархія

Беларуская іерархія

Да тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі

Грыгаровіч І.І.

Гэты твор вядомага беларускага гісторыкі і археографа протаіерэя І.І.Грыгаровіча напісаны ў 1824 годзе і доўгі час лічыўся загубленым. Нядаўна яго рукапіс выяўлены ў Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт_Пецярбургу. Знаёмства з ім не толькі прыадчыняе яшчэ адну грань энцыклапедычнай дзеёнасці беларускага вучонага і патрыёта, але і ўзбагачае нас новымі фактамі з гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі Болей »


Собаль В. Е., Ткачоў М. А., Трусаў О. А., Угрыновіч В. В., Беларуская кафля

Беларуская кафля

Собаль В. Е., Ткачоў М. А., Трусаў О. А., Угрыновіч В. В.

Кафлярства — адна з найцікавейшых, але і яшчэ мала даследаваных галін творчасці беларускіх майстроў па кераміцы. Цяжка нават назваць такі горад, дзе мураваныя пабудовы абыходзіліся без ужывання кафляных печаў. Інтэр'еры замкаў і палацаў, старадаўніх сядзіб, гарадскія дамы, а часам нават сялянскія хаты аздабляліся печамі, складзенымі з разнастайнай па форме, дэкору і памерах кафлі. Готыка і рэнесанс, барока і ракако, класіцызм і мадэрп —... Болей »


Церашчатава В. В., Беларуская кніжная графіка (1917—1941)

Беларуская кніжная графіка (1917—1941)

Церашчатава В. В.

На аснове вывучэння вопыту працы беларускіх мастакоў, назапашанага за чвэрць стагоддзя (1917—1941), у кнізе паказваюцца некаторыя тэндэнцыі і заканамернасці раэвіцця беларускай савецкай кніжнай графікі даваеннага часу, а таксама разглядаецца творчасць паасобных майстроў кнігі. Разлічана на мастакоў, мастацтвазнаўцаў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам Беларусі. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94]   Наступная   Апошняя