![]() |
![]() |
Кафлярства — адна з найцікавейшых, але і яшчэ мала даследаваных галін творчасці беларускіх майстроў па кераміцы. Цяжка нават назваць такі горад, дзе мураваныя пабудовы абыходзіліся без ужывання кафляных печаў. Інтэр'еры замкаў і палацаў, старадаўніх сядзіб, гарадскія дамы, а часам нават сялянскія хаты аздабляліся печамі, складзенымі з разнастайнай па форме, дэкору і памерах кафлі. Готыка і рэнесанс, барока і ракако, класіцызм і мадэрп —... Болей »
На аснове вывучэння вопыту працы беларускіх мастакоў, назапашанага за чвэрць стагоддзя (1917—1941), у кнізе паказваюцца некаторыя тэндэнцыі і заканамернасці раэвіцця беларускай савецкай кніжнай графікі даваеннага часу, а таксама разглядаецца творчасць паасобных майстроў кнігі. Разлічана на мастакоў, мастацтвазнаўцаў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам Беларусі. Болей »
Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы. Канцэпцыя літаратурнай адукацыі патрабуе, каб аналіз мастацкага твора здзяйсняўся назіраннем i ўсведамленнем тых мастацкіх прыёмаў, якімі твор напісаны. Аўтар ставіў сваёй мэтай рэалізаваць асноўныя патрабаванні школьнай праграмы i канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Болей »
Ад 1956 года, як толькі пачала выходзіць „Ніва”, а затым „Беларускі каляндар” і іншыя выданні, на працягу вось ужо звыш сарака гадоў на іх старонках сістэматычна друкуюцца літаратурныя мастацкія творы: 1. свае, беларускія арыгінальныя тэксты, 2. пераклады з іншых літаратур, 3. паэзія і кароткія празаічныя жанры пісьменнікаў Беларусі і, зрэдку, беларускіх эмігрантаў, 4. ды таксама ад выпадку да выпадку ў арыгінале творы польскіх пісьменн... Болей »
Разглядаюцца даваенны і сучасны перыяды развіцця беларускай літаратуры (тэматыка, стылявыя і жанравыя пошукі, дасягненні слоўнага мастацтва, паглыбленне псіхалагізму і г. д.); прадстаўлена творчасць малавядомых, але таленавітых паэтаў А. Вечара, А. Моркаўкі, В. Казлоўскага; аналізуюцца творы К. Чорнага, А. Мрыя, М. Гарэцкага, што раней не траплялі ў поле зроку літаратуразнаўцаў; характарызуецца сатырычная плынь у даваеннай беларускай лі... Болей »
У кнізе вядомага літаратуразнаўца, пісьменніка, аўтара многіх дапаможнікаў для студэнтаў і вучняў падаюцца тэксты сачыненняў і вядзецца грунтоўная размова пра тое, як пісаць самастойна творчыя працы. Літаратурныя факты і з'явы тлумачацца па-новаму, у святле раней невядомых фактаў, з улікам дасягненняў беларускага і рускага літаратуразнаўства за апошнія гады. Аўтар не адыходзіць ад школьнай праграмы, улічвае магчымую тэматыку сачынённяў ... Болей »
У кнізе вы знойдзеце кароткі змест і аналіз твораў школьнай праграмы ад старажытнасці і да сучаснасці, біяграфічныя звесткі пра пісьменнікаў. Аўтар арыентавалася на праграмы, па якіх сёння выкладаецца родная літаратура ў школах рэспублікі. Зразумела, пераказ ніколі не заменіць сам твор. Кніга будзе вам добрым памочнікам і дарадцам пры падрыхтоўцы да экзамена за курс школьнай праграмы, у час паступлення ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ... Болей »
Беларуская міфалогія: Энцыкляпэдычны слоўнік – бадай адзіны пакуль даведнік такога тыпу, дзе ў альфавітным парадку сабраныя зьвесткі пра міфічныя постаці, вераваньні й традыцыі беларускага этнасу. Аўтары ў вельмі даступнай форме, простай ды цікавай мовай апісалі язычаскіх багоў, нячысцікаў, сьвяты і зьвязаныя з імі традыцыі, элементы жытла, рэчы паўсядзённага ўжытку, зь якімі нашы продкі суадносілі вераваньні і забабоны. Кніга дае магчы... Болей »
Энцыклапедыя ўключае звесткі пра гісторыю беларускай мовы, яе пісьмовыя і друкаваныя помнікі, яе структуру, граматычны лад, сучасны стан, айчынных і замежных даследчыкаў беларускай мовы. Выданне прызначана для самых шырокіх колаў насельніцтва рэспублікі, найперш для школьнай і студэнцкай моладзі. а таксама для ўсіх, хто цікавіцца мовай нашага народа. Болей »
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (БелСЭ) выдаецца ўпершыню ў гісторыі беларускага народа. Выданне ажыццяўляецца паводле пастановы Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У БелСЭ чытач знойдзе падрабязныя звесткі пра прыроду рэспублікі, яе рэкі і азеры, раслінны і жывёльны свет, пра беларускія гарады, найважнейшыя гістарычныя месцы, пра ўсе раённыя цэнтры, цэнт... Болей »